Свет

У Пермскім краі 12-гадовы хлопчык адкрыў стральбу ў школе. Ніхто не пацярпеў

Здарэнне адбылося раніцай у пасёлку Сарс. 12-гадовы падлетак прыйшоў у школу з паляўнічым карабінам і адкрыў стральбу.

Вучань шостага класа зрабіў два стрэлы ў сцяну і столь, пасля чаго яго затрымалі. У выніку інцыдэнту, які адбыўся да пачатку заняткаў, ніхто не пацярпеў.

Падчас страляніны ў школе знаходзіліся больш за 300 вучняў і 30 педагогаў. Усе яны самастойна пакінулі будынак.

Падлетка раззброіла дырэктарка школы, угаварыўшы яго зайсці на размову да сябе ў кабінет.

Адзін са сведак сцвярджае, што школьнік паводзіў сябе неадэкватна. «Здзяйсняючы стрэлы ў паветра ён выкрыкваў няскладныя фразы, а пры затрыманні крычаў, што кіруецца «ўказаннямі Бога», — распавёў ён.

Сам падлетак заявіў, што ў школе яго цкавалі. «Затрыманы падлетак паведаміў, што падставай для яго правіны стала дрэннае стаўленне аднакласніцы, рэгулярныя крыўды, а таксама булінг», — паведаміла крыніца.

Па папярэдніх даных, зброю падлетак узяў у бацькі. Яно афіцыйна зарэгістравана і знаходзіцца на ўліку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію8

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг22

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы4

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых5

Даходы ФІФА ад правядзення чэмпіянату свету 2026 года складуць рэкордныя $15 млрд5

У Грузіі турыстцы зламалі нос за «рускую мову», кажа яе сяброўка ВІДЭА38

У Польшчы расце колькасць нападаў на ўкраінцаў22

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць