Меркаванні55

Змова манархістаў

Да вечару Імперыя будзе адноўленая ў межах Ленінскага раёну. Фельетон Лёліка Ушкіна.

Да вечару Імперыя будзе адноўленая ў межах Ленінскага раёну. Фельетон Лёліка Ушкіна.

Да вечару Імперыя будзе адноўленая ў межах Ленінскага раёну. Фельетон Лёліка Ушкіна.

— Пароль?

— Жыццё за цара!

— Праходзь.

Чалавек на вуліцы яшчэ раз азірнуўся. Быццам бы хваста няма. Асцярожна праслізнуў за дзверы, прайшоў лабірынтам калідораў, апынуўся ў зале. Адну з яе сценаў цалкам закрывала карціна «Мікалай Другі моліцца за ахвяраў тунгускага метэарыту».

Старшыня паседжання прывітаў госця і пачаў прамову.

— Стогне, рыдае зямля беларуская! Аднак пратэстам супраць аўтарытарнага рэжыму дасюль не хапала агульнай канструктыўнай альтэрнатывы. Цяпер яна знойдзеная: позняя манархія Раманавых. Там было ўсё для ўсіх: фракцыя памяркоўных у парламенце, адносна вольны друк, нікага кантролю за бізнэсам, ніякіх селектарных нарадаў па зборы ўраджаю, ніякага апрычніка Ломаця і прымусовай падпіскі… Лепата! І народ успрыме гэта як чарговы віток лібералізацыі.

Усе дружна заківалі.

— Прыйшоў час рэстаўрацыі! План такі. Заўтра да нас прыедзе імператрыца. І вось гэты сціплы чыноўнік гарвыканкаму (прамоўца кіўнуў у бок госця) бухнецца ёй у ногі і, рыдаючы, ад імя народа паднясе чалабітную. У тую ж хвіліну (спікер кінуў на стол план Гомеля) атрад дырэктараў‑карупцыянераў захоплівае вакзал. Атрад канструктыўнай апазіцыі — банк, атрад «шэрых» таксістаў — гарвыканкам. Да вечару Імперыя будзе адноўленая як мінімум у межах Ленінскага раёну. Галоўнае — поўная канспірацыя! Ёсць пытанні?..

Пытанняў не было. Старшыня ўзняўся, перахрысціўся і загугнявіў «Божа, цара храні».

Зранку ўсё ішло згодна з планам. Інсургенты занялі пазіцыі і, ганяючы на мабілах тэтрыс, чакалі сігналу.
Чыноўнік гарвыканкаму з чалабітнай у руках выйшаў на чырвоную дарожку, паўтараючы завучаны тэкст. Як толькі Наталля Раманава пад’ехала да будынку, ён, штурхаючы суседзяў, падаўся наперад.

Ружовыя малюнкі заўтрашняй квітнеючай манархічнай Беларусі паўставалі перад яго вачыма. Вось ён — на той момант ужо нейкі віконт Смаргонскі — выходзіць у горад. Шыкарныя мадам у капялюшыках з вуалямі шпацыруюць па бульвары з сабачкамі. Казакі ганяюць нагайкамі падлеткаў з улёткамі. Працоўныя пруцца ў кабак. Прайшлі два лібералы — дэпутаты Думы прадстаўнікоў. Яны гучна абмяркоўвалі выступ дэпутата Мілінкевіча наконт Антанты. Віконт Смаргонскі хацеў таксама ўставіць слоўца ў палеміку, аднак не паспеў. З‑за рогу вуліцы Вялікадзяржаўнай вылецела банда байкераў‑бамбістаў. Наперадзе ехаў чалавек без шлему…

Чыноўнік вярнуўся ў рэал.

Замест таго каб даць сігнал да паўстання, клерк проста даў Раманавай буську ў тлустую потную руку.

Так правалілася манархісцкая змова.

Лёлік Ушкін

Каментары5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць