Грамадства

Да трох з паловай і чатырох гадоў калоніі асудзілі яшчэ двух фігурантаў «пінскай справы»

У судзе Ленінскага раёна Брэста 21 кастрычніка вынеслі прысуды двум фігурантам «пінскай справы». Палітзняволенага Іллю Бохана і Сцяпана Дразда суддзя Андрэй Грушко прызнаў вінаватым па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках) і асудзіў да трох з паловай і чатырох гадоў калоніі адпаведна, паведамляюць праваабаронцы.

Менавіта такое пакаранне запрасіла для іх пракурорка Алена Ціхановіч. Гэта ўжо трэцяя асуджаная група па «пінскай справе» — агулам за ўдзел у акцыях пратэсту ў Пінску з 9 на 10 жніўня пазбавілі волі 26 чалавек.

У сваім апошнім слове Сцяпан Дрозд быў кароткі:

«Я казаў, што не згодны з тым, што мне выставілі. Ніякіх супрацьпраўных дзеянняў я не здзяйсняў. Я проста не магу зразумець, як дзеці будуць расці без мяне. Чалавека пакараць можна за нейкія імгненні, але гэта пакаранне — яно неабгрунтаванае. Я лічу, што Высокі суд неяк улічыць гэта і вынесе правільны прысуд. Мне больш сказаць няма чаго».

Ілля Бохан жа сказаў больш доўгую прамову, у якой нават зрабіў прапанову рукі і сэрца сваёй дзяўчыне:

«Высокі суд, я прашу Вас аб'ектыўна разабрацца ў гэтай сітуацыі і праявіць міласэрнасць у знак спагады да маіх родных, каханай дзяўчыны, даць мне шанец на выпраўленне. Я глыбока ўсё ўсвядоміў, і мне вельмі сорамна за ўчынак, які я здзейсніў. Калі б можна было вярнуць час назад… Прашу строга не караць мяне, улічыць, што я быў непаўналетні, не абдумваў свае ўчынкі. Раней не судзімы. Я праўда не хацеў прычыніць нікому боль, я не ішоў з думкай кагосьці біць, кідаць палкі.

Я ў чымсьці вінаваты, так. У тым, што кінуў гэтую бутэльку, што спрабаваў зламаць дрэва — і ўсё. Прашу прабачыць мне за гэты ўчынак і паставіцца справядліва. Прашу прабачэння за нейкія нязручнасці, якія прадаставіў, у пракурора і ў вас, Высокі суд.

Я вельмі ўдзячны бацькам, што падтрымліваеце мяне, дапамагаеце, чакаеце мяне. Я вас вельмі моцна люблю. У вас усё будзе добра, я веру, абяцаю, усё выпраўлю. Я разумею, колькі на Вашы плечы ўпала. Я вінаваты перад Вамі, мне вельмі сорамна. Шчасця, здароўя, дабрабыту».

Суддзя Андрэй Грушко перапыняе прамову Бохана:

«Па сутнасці справы ёсць яшчэ нешта? Гэта не спатканне, што вы так маеце размаўляеце».

Пасля гэтага абвінавачаны Бохан звярнуўся да сваёй дзяўчыны:

«Яна, [..] у мяне ёсць ты. Кахаеш мяне? — Так. — І ў любым разе дачакаешся? — Так. — Прабач, што тады накрычаў на цябе. Я цябе вельмі моцна кахаю. Я ўдзячны Богу, што сустрэў цябе. Я хачу зрабіць табе прапанову. Янка, выходзь за мяне замуж. Прабач яшчэ раз за ўсё».

Іллі Бохану дзяржабвінавачанне 5 кастрычніка запрасіла 3 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму, Сцяпану Дразду — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суддзя Андрэй Грушко 21 кастрычніка прызначыў менавіта такое пакаранне.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі2

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве разборкі за сына скончыліся панажоўшчынай

На мяжы з Беларуссю Украіна стварае «кілзону»10

Двух амерыканцаў пераблыталі ў радзільні — яны даведаліся пра гэта выпадкова праз 36 гадоў3

Дзе ў Еўропе найбольш выраслі продажы жылля ў 2025 годзе1

Беларуская дызайнерка ехала ў падарожжа ў Грузію — але на трасе пад Варонежам яе затрымалі з наркотыкамі4

МАЗ паказаў новыя аўто для аэрапорта4

На полі з цукровымі буракамі пад Пухавічамі гуляў зубр1

Якіх грыбоў сёлета ў лесе будзе найбольш?3

На Браслаўскіх азёрах пабудуюць модны рэтрыт-цэнтр ФОТЫ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі2

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць