Грамадства

Пуцін пракаментаваў пагрозу Лукашэнкі перакрыць газ у Еўропу і выказаў надзею, што Меркель і Лукашэнка пагавораць

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў надзею, што Аляксандр Лукашэнка і в. а. канцлера Германіі Ангела Меркель у бліжэйшы час правядуць размову, паведамляе ТАСС.

«Я так зразумеў, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і канцлер Меркель гатовыя адзін з адным пагаварыць. Спадзяюся, што гэта ў бліжэйшы час адбудзецца. Гэта найбольш важна, таму што мігранты імкнуцца перш за ўсё ў Нямеччыну», — сказаў Пуцін.

Каментуючы пагрозы Лукашэнкі перакрыць газ у Еўропу, Пуцін сказаў, што не чуў такога.

«Ну я, шчыра кажучы, пра гэта першы раз чую, таму што вось я двойчы размаўляў з Аляксандрам Рыгоравічам за апошні час, ён мне ні разу пра гэта не сказаў, нават не намякнуў. Ну, ён можа, напэўна. Хоць нічога добрага ў гэтым няма. Я, вядома, з ім пагавару на гэтую тэму. Калі ён не ў сэрцах гэта сказаў. Такая практыка ў нас ужо ёсць, але з Украінай, у 2008 годзе мы сутыкнуліся з такім крызісам», — сказаў Пуцін.

Пуцін дадаў, што перакрыцце Беларуссю газу нанесла б вялікую шкоду энергетычнаму сектару Еўропы і «не спрыяла б развіццю нашых адносінаў з Беларуссю як з транзітнай краінай».

Лукашэнка распарадзіўся прывезці мігрантам сухіх дроў і прыгразіў перакрыць газ у Еўропу. Што яшчэ

ЕС адказаў на пагрозы Лукашэнкі перакрыць пастаўкі газу ў ЕўропуЕС адказаў на пагрозы Лукашэнкі перакрыць пастаўкі газу ў Еўропу

Каментары

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць