Культура

«Мой Улюбёны — нібы гор вышыні»

Новы дыск з беларускімі хрысціянскімі спевамі.

Яшчэ ня вельмі багатая на здабыткі беларуская хрысьціянская дыскаграфія нядаўна папоўнілася новым дыскам — «Песьні Духа вялікіх містыкаў Кармелю», які запісалі берасьцейскія грэка‑католікі з харызматычнай супольнасьці «Маран ата».

Гэты дыск (наклад яго 1000 ас.) уяўляе сабой цэльную музычную кампазіцыю з 14 песьняў у спалучэньні з урыўкамі з Сьвятога Пісаньня, агульны час гучаньня яго больш за гадзіну. Дыск стаў ня толькі першым для музыкантаў гэтай харызматычнай супольнасьці ў Берасьці, але і першым музычным праектам, зьдзейсьненым у Беларускай Грэка‑Каталіцкай Царкве.

Каардынатарам гэтага музычнага праекту зьяўляецца рэгент хору берасьцейскай грэка‑каталіцкай парафіі сьвятых братоў‑апосталаў Пятра і Андрэя спн. Вольга Граськова.

Яна (расіянка!) зрабіла пераклад на беларускую мову вершаў вялікіх містыкаў Кармелю — сьв. Яна ад Крыжа, сьв. Тэрэзы Авільскай і сьв. Тэрэзы з Лізье, а таксама зьяўляецца аўтарам музыкі і аранжыроўкі да шэрагу песьняў, што гучаць на дыску. Як адзначаюць сябры гэтай харызматычнай супольнасьці, духоўнасьць манахаў‑кармялітаў і іх вялікіх сьвятых па сваёй прыродзе блізкая да ўсходняй і моцна паўплывала на духоўнасьць самой «Маран аты». Песьні ў выкананьні грэка‑католікаў з Берасьця выклікалі захапленьне ў беларускіх кармялітаў і яны таксама аказалі сваю падтрымку ў выданьні гэтага дыску.

У гэтым музычным праекце акрамя Вольгі Граськовай (клавішы, сінтэзатар — разам з Віталём Усьцямчуком), бралі ўдзел таксама Сяргей Карнялюк (гітара, вакал), Вольга Дрык (скрыпка), Натальля Амельянюк, Марына Гаўрута і Вераніка Тарасюк.

Варта таксама адзначыць, што ўсе тэксты песьняў на словы кармяліцкіх сьвятых сабраныя і выдадзеныя асобнай кніжачкай, якая ўкладзена ў кампакт‑дыск.

Першыя выступы з прэзентацыяй дыску «Песьні Духа» адбыліся на шматлюдным фэсьце ў Гудагаі ў гонар цудатворнай іконы Маці Божай і ў касьцёле ў Нарачы, дзе працуюць айцы‑кармяліты. Пачынаючы з верасьня ўдзельнікі гурта спадзяюцца таксама выступіць з сваёй праграмай на вершы вялікіх містыкаў Кармелю і ў іншых мясьцінах Беларусі.

Адносна набыцьця кампакт‑дыску «Песьні Духа вялікіх містыкаў Кармелю» можна зьвяртацца да а. Ігара Кандрацьева ня яго e‑mail: [email protected] і па тэлефонах: (+375 162) 24‑74‑82, (+375 29) 724‑74‑82.

Дыск можна набыць таксама і ў парафіях, дзе працуюць айцы‑кармеліты.

ІБ

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць