Сабака па мянушцы Акулус знайшоў 720 грам марыхуаны.
Аператыўнікі і кінолагі Мазырскай мытні канфіскавалі 720 грам марыхуаны.
Два паліэтыленавыя скруткі знайшоў службовы сабака па мянушцы Акулус. У скрутках знаходзілася высушаная раслінная маса цёмна‑зялёнага колеру.
Паводле прэс‑службы Дзяржаўнага мытнага камітэта, наркотыкі агульнай вагой 731,35 грам былі схаваныя ў міжстольнай прасторы аднаго з вагонаў цягніка «Кішынёў — Санкт‑Пецярбург». Згодна з заключэннем, гэтая раслінная маса з’яўляецца марыхуанай.
Мазырскай мытняй заведзена крымінальная справа паводле прыкметаў злачынства, прадугледжанага ч.2. арт. 228 КК РБ (кантрабанда) і праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні па ўстанаўленні асоб, датычных да кантрабанды наркотыкаў.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары