Улада

У Генштабе расказалі, што расійскія войскі могуць застацца ў Беларусі

«Падраздзяленні Узброеных сіл Расіі вернуцца ў свае пункты пастаяннай дыслакацыі толькі тады, калі ў гэтым з'явіцца аб'ектыўная неабходнасць», — такі тэзіс выказаў начальнік Генштаба Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Віктар Гулевіч на брыфінгу для ваенных аташэ, прымеркаваным да Дня абаронцаў Айчыны.

Фота: Мінабароны Беларусі

«У сувязі з нарастаннем ваеннай актыўнасці ля знешніх межаў Саюзнай дзяржавы і абвастрэннем сітуацыі на Данбасе кіраўнікамі Беларусі і Расіі прынятае рашэнне праверку сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы працягнуць.

Падраздзяленні Узброеных сіл Расіі вернуцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі толькі тады, калі ў гэтым з'явіцца аб'ектыўная неабходнасць, і калі мы гэта самі вызначым. Гэта выключна наша ўнутраная справа.

У немалой ступені гэта будзе залежаць таксама і ад нашых заходніх калег. Сілы і сродкі, якія былі размешчаныя ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, у тым ліку паблізу дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, з'яўляюцца адным з фактараў, якія ўплываюць на далейшае развіццё сітуацыі», — заявіў Віктар Гулевіч.

Ён дадаў, што Рэспубліка Беларусь «мае права патрабаваць адводу створаных груповак войскаў ЗША і асобных краін — членаў NATO ад межаў Рэспублікі Беларусь і Саюзнай дзяржавы, і забяспечыць кантроль вываду войскаў мерапрыемствамі верыфікацыі.

Чытайце таксама:

Мінабароны РБ: «Беларусь і Расія вырашылі працягнуць сумесную праверку сіл рэагавання»

Пуцін паабяцаў Макрону, што выведзе войскі з Беларусі пасля вучэнняў

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць