Эканоміка

Колькасць фермераў расце, памер іх гаспадарак — таксама

У Беларусі на сёння больш за 3 600 зарэгістраваных фермерскіх гаспадарак. Для параўнання ў 2016 годзе іх было 3 000. Пры гэтым памер сярэдняй гаспадаркі істотна вырас.

З 2016 года да 2021 года плошчы фермерскіх зямель выраслі на 67% да 285 000 гектараў. З гэтага аб'ёму — 198 000 гектараў — ралля.

Сярэдні памер фермерскай гаспадаркі сёння складае 106 гектараў, піша тэлеграм-канал @agricultureby. Гэта на 41% больш, чым у 2016 годзе.

Аднак, нягледзячы на гэта рост, фермеры дагэтуль валодаюць толькі прыкладна 3,5% зямель і вырабляюць каля 2,9% сельгаспрадукцыі. У краіне дамінуюць вялікія і падкантрольныя дзяржаве гаспадаркі, што выраслі з былых калгасаў і саўгасаў.

Самыя запатрабаваныя фермерамі кірункі — агародніцтва і пладаводства. Сяляне садзяць бульбу, гародніну, сеюць збажыну, росцяць плады і ягады. Жывёлагадоўляй фермеры займаюцца мала. У агульным аб'ёме вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі на долю сялянскіх гаспадарак прыпадае менш за 1%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць