Свет

У Расіі хочуць засакрэціць даныя аб сем'ях загінулых ва Украіне вайскоўцаў

Мінабароны Расіі просіць урад перадаць ваенкаматам паўнамоцтвы па выдачы пасведчанняў члена сям'і ваеннага, які загінуў на вайне ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў праекце пастановы, якую падрыхтавала ведамства. Увагу на яе звярнула руская служба BBC.

Выданне піша, што даныя пра загінулых вайскоўцах пры правядзенні «спецаперацый» яшчэ з 2015 года сталі дзяржтаямніцай, але льготы членам сем'яў загінулых афармляюць пенсійныя фонды і раённыя адміністрацыі, якія рэгіструюць выдадзеныя пасведчанні ў спецыяльных кнігах уліку. Мінабароны просіць урад перадаць гэтыя паўнамоцтвы ваенкаматам.

У тлумачальнай запісцы да праекта гаворыцца, што засакрэціць даныя неабходна «ў мэтах абмежавання кола асоб, якія маюць доступ да звестак пра членаў сем'яў ваеннаслужачых Узброеных сіл РФ, якія загінулі (памерлі) пры выкананні задач у ходзе спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыях Украіны, ДНР і ЛНР».

Цяпер імёны загінулых ва Украіне расійскіх вайскоўцаў раскрываюць рэгіянальныя чыноўнікі і самі сваякі ці сябры. Мінабароны не публікуе спісы. Апошні раз у ведамстве рабілі справаздачу аб стратах 25 сакавіка, паведаміўшы пра гібель 1351 ваеннаслужачага.

У Генштабе Украіны сцвярджаюць, што да 19 красавіка колькасць загінулых расійскіх вайскоўцаў перавысіла 20 тысяч.

Кубань, Татарстан, Самара, Ніжневартаўск — па ўсёй Расіі хаваюць загінулых ва Украіне вайскоўцаў

Каментары

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Яўген Хмара будзе часова выконваць абавязкі міністра абароны Украіны. Хто ён такі?3

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць