Здарэнні11

44 чалавекі пакараныя за бойку каля Нацыянальнай бібліятэкі

Суд Першамайскага раёну пакараў футбольных заўзятараў адміністрацыйнымі арыштамі і штрафамі.

44 чалавекі атрымалі адміністрацыйнае пакаранне за ўдзел у масавай бойцы, што адбылася днём 30 жніўня на вуліцы Скарыны ў Мінску, каля Дома міласэрнасці. Усе адміністрацыйныя справы разглядаліся ў судзе Першамайскага раёна.

Як паведамілі БелаПАН у судзе, удзельнікам масавай бойкі прызначаны пакаранні ў выглядзе штрафу ад 3 да 25 базавых велічынь, адміністрацыйнага арышту на тэрмін ад двух да сямі сутак. Колькі чалавек пакараны, а таксама які ўзрост правапарушальнікаў, не паведамляецца.

Як раней перадаваў БелаПАН, органы ўнутраных спраў высвятляюць, што паслужыла падставай для масавай бойкі. Інфармацыя аб здарэнні паступіла на спецлінію 102 прыкладна ў 15.00. Біліся прыблізна 80 чалавек, прыкладна палова з іх, як затым высветлілася, былі не мінчане.

За ўдзел у бойцы было затрымана больш за 50 чалавек. У дачыненні да іх складзены адміністрацыйныя пратаколы за дробнае хуліганства. Непаўналетнія былі перададзены бацькам, паўналетнія — змешчаны ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС. У бальніцы паступіла прыблізна 10 чалавек.

Марына Носава, Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп9

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя ўрэгулявала 400‑гадовую тэрытарыяльную спрэчку з Нідэрландамі1

Футболку Пеле з чэмпіянату свету 1958 года прадалі амаль за 5 мільёнаў даляраў1

Зяленскі расказаў пра знішчэнне расійскага самалёта Ту-95 у Саратаўскай вобласці1

Дзесяць гадоў таму дзве пары маладажонаў выпадкова сустрэліся на мосце ў Ваўкавыску. А цяпер знайшлі адны адных у сацсетках3

Вінаградаў: У турме выкідваць нельга наогул нічога1

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп9

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць