Грамадства

«Бар «Каліноўскі» — усё». Лукашэнкаўцы прыйшлі з рэйдам на Зыбіцкую 

Гісторыя з барам «Каліноўскі», на які накінулася прапаганда, не скончаная. У суботу Азаронак, Гладкая і брсмаўцы адправіліся інспектаваць тусовачную вуліцу Зыбіцкая.

Коратка нагадаем перадгісторыю. На мінулыя выходныя аднаго з наведнікаў бара, азербайджанца Нурлана Сафараліева, не пусцілі ўнутр. Абставіны невядомыя, але той напісаў у сацсетках, што прычынай нібыта стала яго нацыянальнасць.

Бар імгненна трапіў у няміласць лукашыстаў. Хоць за гучнай назвай — звычайная ўстанова з папсой і кактэйлямі.

Падрабязней: Азаронак патрабуе зачыніць мінскі бар «Каліноўскі» — нібыта праз нацыянальны канфлікт. Расказваем

Відэа ўчорашняга рэйду выклалі ў адным з каналаў.

«Бар «Каліноўскі» — усё. Ён дэмілітарызаваны і дэнацыфікаваны»,

— кажа на відэа Рыгор Азаронак.

«З кожным прадпрымальнікам, які дазволіць сабе дыскрэдытаваць нашу дзяржаву, нейкім чынам сегрэгіраваць кліентаў па палітычным, сацыяльным ці канфесійным складніку, будзе менавіта гэта», — каментуе член Моладзевага парламента Ягор Макарэвіч. 

На бары вісіць шыльда, што ён закрыты з тэхнічных прычын.

«Гэта ўстанова закрыта не з тэхнічных, а з антысеміцкіх прычын, — заяўляе старшыня БРСМ Аляксандр Лук'янаў, відаць, не ведаючы значэння тэрміна «антысемітызм». — Мы разлічваем на тое, што кіраўнік панясе адказнасць».

«За антыдзяржаўную дзейнасць», — дадае голас Людмілы Гладкай за кадрам.

Яны прапануюць на месцы «Каліноўскага» адчыніць бар у гонар 16 жніўня 2020 года, бо ў той дзень праходзіў мітынг у падтрымку Лукашэнкі. «Бацькаў вугал» — гучыць ідэя па назве. Канечне, пра марш пад бчб-сцягамі, які сабраў у той дзень па розных падліках 200-400 тысяч чалавек, яны нічога не згадваюць. 

Лукашэнкаўцы паабяцалі і далей праводзіць рэйды па ўстановах, якія ім не падабаюцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні36

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года45

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні36

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць