Грамадства

Баранавіцкага «Мірона» асудзілі за развешванне 17 беларускіх сцягоў на лініях электраперадачы

У судзе Баранавіцкага раёна 6 верасня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Уладзіміру Бранавіцкаму, якога абвінавацілі ў хуліганстве паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса, паведамляе «Вясна».

Справу разглядала суддзя Аксана Копач, дзяржабвінаваўца — памочнік пракурора Вадзім Карачун.

Палітзняволены Уладзімір Бранавіцкі — майстар спорту па паўэрліфтынгу. Быў затрыманы 17 чэрвеня 2022 года. Уладзіміра абвінавачваюць у тым, што з 1 студзеня па 16 чэрвеня 2022 года ён развешваў «пратэсную сімволіку» на лініях электраперадач у Баранавічах, а таксама на тэрыторыях Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў. Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за хуліганства.

Таксама вядома, што Бранавіцкі падпісваў ліст аб спыненні рэпрэсій ад імя спартоўцаў у канцы жніўня 2020 года.

Па матэрыялах абвінавачання, Уладзімір Бранавіцкі «у перыяд часу з 1 студзеня па 15 чэрвеня 2022 года ў цёмны час сутак, знаходзячыся ў грамадскіх месцах Баранавічскага раёна, з хуліганскіх памкненняў з выключным цынізмам 17 разоў размясціў на апорах электраперадач каля аўтадарог самаробныя вырабы з палотнішчаў ў бела-чырвона-белых колерах». 

Мясцовыя жыхары паведамлялі пра сцягі ў міліцыю.

Ад паслуг адваката Бранавіцкі адмовіўся, сваю віну ў судзе цалкам прызнаў.

Падчас судовага следства абвінавачаны патлумачыў, што перасоўваўся па тэрыторыі раёна на ровары. Самастойна вырабіў адмысловае прыстасаванне з зачэпам і шпагатам, з дапамогай якога закідваў палотнішчы на правады электраперадач.

Баранавічскі філіял РУП «Брэстэнерга» выставіў матэрыяльную прэтэнзію ў суме 1277 рублёў, якую Уладзімір прызнаў. Яна будзе разгледжаная асобна ў межах грамадзянскай судавытворчасці. Пакуль жа пад арыштам застаецца аўтамабіль і іншая тэхніка Бранавіцкага.

Абвінавачанне запрасіла для Бранавіцкага адзін год калоніі агульнага рэжыму.

Менавіта такі прысуд і агучыла суддзя Аксана Копач.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць