Грамадства11

У цэнтры Гродна пачалі будоўлю і выкапалі старадаўнія падвалы. Але археалагічных раскопак не праводзілі

У гістарычным цэнтры Гродна задумалі будоўлю. Яна з'явіцца на невялікім пятачку паміж домам купца Мураўёва і новым будынкам апарт-гатэля на Калючынскай, 23. Там ужо працуе тэхніка і нават паказаліся старадаўнія падвалы. Мясцовыя неабыякавыя жыхары занепакоеныя: участак уваходзіць у зону аховы культурнага пласта, але чамусьці перад будаўнічымі работамі археалагічныя раскопкі не правялі. «Анлайнер» запытаў тлумачэнне гэтага ў навукоўца, які вядзе нагляд за работамі на месцы.

У Гродне гэтымі днямі працуе кандыдат гістарычных навук Андрэй Вайцяховіч, прадстаўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Ён вядзе археалагічны нагляд.

Пятачок, дзе з'явіцца новы будынак

«На гэтым месцы стаяў дом купца Лапіна 1875 года пабудовы, — распавёў навуковец. — Будынак згарэў у вайну і наогул моцна пацярпеў. Сцены стаялі да 1954 года, калі камісія разгледзела дом і прыйшла да высновы, што ўсё пабіта, падвалы таксама, аднавіць будынак немагчыма. Дом знеслі, прычым падвалы прабілі наскрозь і літаральна засыпалі ў іх увесь будынак, утрамбавалі.

Зараз мы бачым толькі маленькія фрагменты, рэшткі скляпенняў — яны захаваліся там, дзе былі ўваходы. Яны невялікія, літаральна 1,5 метра. Астатняе ўсё пабіта і паламана, на жаль. Культурны пласт на гэтым месцы не захаваўся».

Тэлеграм-канал «АвтоГродно»

Менавіта таму не праводзілі археалагічныя раскопкі, растлумачыў суразмоўца.

«Там уручную нічога немагчыма зрабіць, нават экскаватар гэтыя ўтрамбаваныя завалы ледзь разбірае».

Крыху пазней стала вядома, што разбураныя рэшткі падвалаў вывозяць з пляцоўкі.

«Што з імі яшчэ можна зрабіць? Ёсць зацверджаны праект, па якому падмурак новага будынка павінен быць маналітным, з палямі, бо тут слабы грунт. Тут або будынак ставіць, або захоўваць рэшткі ранейшага падмурка», — распавёў суразмоўца.

Тэлеграм-канал «АвтоГродно»

Пры гэтым сёе-тое ў насыпным пласце выявілі.

«Значыць, за XVII-XVIII стагоддзі цікавыя фрагменты пячной кафлі, манеты таго ж часу, — каля 30 знаходак».

У куце, які знаходзіцца за межамі знесенага дома, — пласт гною.

«Хутчэй за ўсё, гэта яма, запоўненая драўнянай дранкай і гноем. Вось там робім шурф, раскоп уручную, каб праверыць глыбіню залягання, хаця б паглядзець на кантэкст, — сказаў на заканчэнне Вайцяховіч.

Участак у цэнтры Гродна плошчай 8 сотак выкупіў на аўкцыёне мясцовы бізнэсмен Станіслаў Сямашка. Тут дазволілі пабудаваць аб'ект грамадскага прызначэння, напрыклад, гасцініцу, магазін, офісы або медцэнтр. Выданне «Вечерний Гродно» адзначала: праект павінен улічваць выгляд і канфігурацыю страчанай пабудовы, якая тут знаходзілася раней.

Каментары1

  • Абу
    16.09.2022
    Ды нахвіга? У белапольскім горадзе яшчэ і раскопкі нейкія? Трэба больш пазносіць і паставіць мураўёвачкі і СІЗА.

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць