Свет1212

У Каўнасе выкінулі на сметнік сотні кніг ХІХ стагоддзя

Каўнаскае аддзяленне Дэпартамента культурнай спадчыны паведаміла пра расследаванне гісторыі выкінутых у смеццевы кантэйнер навуковых выданняў пачатку XIX стагоддзя, сярод іх — літаратура ўніверсітэтаў міжваеннай Літвы. Будаўнічы кантэйнер са старадаўнімі кнігамі быў знойдзены каля аднаго з інтэрнатаў Літоўскага ўніверсітэта медыцынскіх навук. Неабыякавыя грамадзяне звярнуліся ў Дэпартамент культурнай спадчыны і ў паліцыю, паведамляе Delfi.lt.

Фота: Delfi

«Мы атрымалі паведамленне аб выкінутых у кантэйнер кнігах XVIII-XIX стст., адразу ж паехалі, каб іх агледзець. На жаль, да нашага прыезду кнігі ўжо былі знішчаны. У адну кучу былі зваленыя вокладкі, у іншай ляжалі блокі спрэсаваных кніг. Большая частка знішчаных кніг — перыядычныя выданні пачатку XX ст., выдадзеныя на англійскай, польскай, нямецкай і французскай мовах. Гэта выданні па медыцыне і фармацэўтыцы. Частка кніг была выдадзена ў XIX ст., больш старых выданняў (напрыклад, XVIII ст.) не выявілі», — заўважылі прадстаўнікі Дэпартамента.

Амаль усе выданні, па словах спецыялістаў, — гэта кнігі з міжваенных бібліятэк універсітэта імя Вітаўта Вялікага, Стэфана Баторыя (цяпер — Віленскі ўніверсітэт) і іншых устаноў Вільні і Каўнаса таго перыяду.

Фота: Delfi

«Устанавіць культурную каштоўнасць знішчаных выданняў складана, але няма сумненняў у тым, што яны ўяўлялі цікавасць ужо тым, што ў іх былі штампы ўніверсітэтаў таго перыяду, гэта частка гісторыі гэтых навучальных устаноў», — сказана на старонцы Дэпартамента ў фэйсбуку.

Выпадкова ацалела кніга Густава Гаўгера (Gustav Gauger «Repetorium Pharmazie und praktische chemie in Rusland») 1845 г. У ёй можна даведацца пра аптэкі, якія ў той час дзейнічалі на тэрыторыі Літвы.

«Напрыклад, уладальнікам аптэкі ў Рэтавасе быў сам граф Агінскі, а ва Укмерге была асобная аптэка яўрэйскай абшчыны. На шчасце, гэта кніга з цікавымі гістарычнымі данымі ацалела і будзе перададзена ў музей для далейшага аналізу. Пачата расследаванне па факце знішчэння, верагодна, каштоўных аб'ектаў культуры», — паведамілі прадстаўнікі Дэпартамента.

Каментары12

  • Сидоров
    10.11.2022
    Это просто позор аукштайтам. Итак украли историю у белорусов, теперь уничтожают свидетелей.
  • Непрыкаяны
    10.11.2022
    Ат, ну каму патрэбна тое букіністычнае стар'ё ? Чалавецтва рыхтуецца скараць прасторы, асвойваць іншыя плянэты, а потым і галяктыкі. Ну, хто павалачэ з сабою бібліятэку 19-га стагоддзя на Альфу-Цэнтаўры, навошта і, галоўнае, - як ? У кожнага за вухам будзе маленькі чып, на якім будзе разьмешчана ўся вядомая, друкаваная й рукапісная літаратура, за ўсю гісторыю чалавечай цывілізацыі, уключна з папірусамі ды глінянымі таблічкамі шумераў. Больш за тое, захоўваць друкаваныя выданьні ў іх натуральным выглядзе небясьпечна, гэта можа выклікаць глябальныя зьмены катастрафічнага характара. Калі б кнігі час ад часу не зьнішчаліся, дык іхная агульная вага сёньня на столькі ўцежаліла б нашу плянэту, што яна даўно сышла б з арбіты, з усімі выцякаючымі наступствамі... Таму ліетувісам толькі дзячыць трэба, што яны глядзяць у будычыню й ясна яе бачаць... У мяне ўсё.
  • Справка
    10.11.2022
    Все по заветам доктора Геббельса.

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць