Грамадства1111

Ціханоўская на Кіеўскім форуме па бяспецы: Імперыя павінна быць разбураная. Мы павінны разбурыць гэтую турму — разам

Лідар беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская 1 снежня выступіла ў відэафармаце на міжнародным Кіеўскім форуме бяспекі. У сказанай па-беларуску прамове, прэзентаванай як праграмная, яна запэўніла ўкраінцаў у падтрымцы іх суверэнітэту, выказала ўпэўненасць, што толькі дэмакратычная Беларусь здолее надаць гарантыі бяспекі Украіне, і расказала пра беларускія ініцыятывы, арганізаваныя з пачатку вайны.

«У нашых размовах з украінскімі палітыкамі, дыпламатамі, экспертамі, журналістамі ўсе пагаджаюцца з тым, што падкантрольная імперыялістычнаму Крамлю Беларусь будзе крыніцай пагрозы для вольнай Украіны.

Таму ёсць яснасць у тым, што Украіна зацікаўленая ў тым, каб Беларусь была дэмакратычнай. Без вызвалення Беларусі ад двух дыктатараў Украіна застанецца пад пагрозай рэваншызму імперыі. Толькі дэмакратычная Беларусь здолее надаць гарантыі бяспекі Украіне.

Менавіта праз удзел Лукашэнкі распачалася гэтая агрэсія. Без доступу да Кіева з тэрыторыі Беларусі гэтая вайна не пачалася б увогуле ці выглядала б зусім па-іншаму.

А значыць, вывад Беларусі з вайны стане тым фактарам, які зробіць немагчымым яе працяг для Расіі. Таму нам так крытычна важна дзейнічаць супраць дыктатараў-агрэсараў разам.

Мы ўжо зараз шмат узаемадзейнічаем з украінскімі ўладамі па вырашэнні практычных пытанняў: інфармацыйны абмен, каардынацыя дзеянняў па барацьбе з прапагандай, вырашэнне праблем, з якімі сутыкнуліся беларусы, якія засталіся ва Украіне пасля пачатку вайны.

Я перакананая, што разам урад Украіны і дэмакратычная Беларусь змогуць дамагчыся большага праз каардынацыю, узгадненне, спалучэнне нашых рэсурсаў. Мы стварылі Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі — галоўны выканаўчы орган, чыёй галоўнай задачай сёння з'яўляецца абарона незалежнасці нашай краіны і аднаўленне суверэнітэту.

Болей за тое,

наша супрацоўніцтва над сённяшняй павесткай павінна развіцца ў поўнафарматнае партнёрства пасля перамогі над двума дыктатарскімі рэжымамі. Калі адносіны Беларусі і Украіны не будуць замыкацца толькі на гандлі і інвестыцыях, але будуць заходзіць і ў сферу рэгіянальнай бяспекі, міжнароднай палітыкі і абароны.

Імперыя павінна быць разбураная. Мы павінны разбурыць гэтую турму — разам», — такім быў асноўны змест прамовы Святланы Ціханоўскай.

Каментары11

  • Ён
    01.12.2022
    Так, астатняя імперыя, якая трымаецца на лжы, дэмагогіі і насіллі. Якая, маючы каласальныя матэрыяльныя рэсурсы, не змагла пабудаваць моцнае, свабоднае грамадства, куды цягнуцца не толькі суседзі,, а людзі ўсяго свету,, каб жыць разам.. Ну вось напрыклад, , як ў ЗША, , хацябы....
  • Волат
    01.12.2022
    Што яна хоча разбурыць, калі ў яе нават наш Полк Каліноўскага стаіць на апошнім месцы пасля нейкага гаюна?! Ні гонару-ні сораму!
  • цю
    02.12.2022
    антисвет, а вы?

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму многія людзі не любяць есці насякомых: ДНК дала адказ, які сягае на 9000 гадоў у мінулае4

Вогненны матч за трэцяе месца: каманды забілі дзесяць мячоў11

Зяленскі правёў кансультацыі з камандзірамі карпусоў і доўга размаўляў з Фёдаравым. Фёдараў: Дыялог ёсць, веру, што ўсё ўдасца1

У 100 гадоў памерла дачка жанчыны, якая нібыта вышыла арнамент для сцяга БССР. А бацька яе загінуў падчас сталінскіх рэпрэсій2

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства10

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць