Грамадства33

Для атрымання візы Poland. Business Harbour уводзіцца дадатковая ўмова

З 5 снежня ўводзіцца змена ў падачы дакументаў на польскія візы па праграме Poland. Business Harbour. Цяпер ахвотным яе працягнуць давядзецца пацвярджаць мэтавасць выкарыстання папярэдняй візы, атрыманай па гэтай праграме.

У выпадку наяўнасці ў заяўніка раней атрыманай візы Poland. Business Harbour пры паўторнай падачы на візу па гэтай жа мэце неабходна паказаць дакумент, які пацвярджае фактычнае выкарыстанне папярэдняй візы.

Гэта можа быць пацверджанне сацыяльнага страхавання ў Польшчы альбо іншы дакумент, які пацвярджае атрыманне даходу, з якога плаціўся падатак у Польшчы, а таксама дакумент, які пацвярджае рэгістрацыю па адрасе пражывання ў Польшчы.

Праграма Poland. Business Harbour — гэта набор інструментаў і паслуг, які дазваляе фрылансерам, стартапам і прадпрыемствам у выпадку патрэбы аператыўна і без праблем пераехаць на тэрыторыю Польшчы.

Каментары3

  • Вам жа мала санкцый было
    05.12.2022
    Ну вы ж просіце санкцый, вось вам санкцыі. Беларусам ускладняюць жыцце.
  • Мойша
    05.12.2022
    Ні дзе ня радыя нашаму брату, нажаль. І з таго і з таго боку душаць. А калі сапраўды не дай Бог мабілізацыя то што рабіць? Ці зноў будуць крыламі махаць і кудахтаць...
  • Так, мала
    05.12.2022
    Вам жа мала санкцый было, вы хоць прачыталі артыкул? Ці абы ляпнуць?

Цяпер чытаюць

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм14

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі мігранта з Беларусі асудзілі за распальванне варожасці да мігрантаў з Азіі1

Засталося толькі два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

Паліна Лур'е прадае ў Маскве кватэру Ларысы Долінай, за якую судзілася год7

38‑гадовую Алену з Кобрына асудзілі за палітыку3

Два абаронцы зборнай Аргенціны праігнаравалі Трампа на ўзнагароджанні

10 чалавек загінулі ў порце Адэсы ў выніку ўдару па судне, якое перавозіла збожжа2

Ратавальнікі эвакуявалі з Эльбруса цела 11‑гадовага хлопчыка і пацярпелага бацьку2

Ціханоўская пра офіс у Варшаве: На адзін з паверхаў зможа прыйсці кожны10

Праваабаронца Васіль Завадскі пайшоў вучыцца на гештальт-тэрапеўта4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм14

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць