Анлайн-рэтэйлер Lamoda, які працуе ў Расіі, Беларусі і Казахстане, змяніў уладальніка. Новым уласнікам кампаніі стаў Якаў Панчанка, які валодае расійскім «Стокманам», паведамляе ранейшы ўладальнік Lamoda люксембургская Global Fashion Group (GFG).

Панчанка заплаціў за актывы Lamoda €95 млн плюс кошт грашовых сродкаў, якія захоўваюцца ў бізнэсе анлайн-рэтэйлера станам на 30 верасня 2022 года.
GFG істотна скараціла імпарт, маркетынгавую актыўнасць і інвестыцыі ў Беларусі, Расіі, Украіне і Казахстане яшчэ ў красавіку 2022 года на фоне баявых дзеянняў ва Украіне.
Каментары