Галоўчанка заявіў, што эканамічны бліцкрыг супраць Беларусі не атрымаўся
Пра гэта сказаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, калі прадстаўляў новага міністра замежных спраў Сяргея Алейніка калектыву МЗС, піша БелТА.

«Галоўным напрамкам дзейнасці МЗС з'яўляецца знешняя эканамічная сфера. Ва ўмовах разгорнутай супраць нас санкцыйнай вайны знешнеэканамічная дзейнасць — ключавы прыярытэт. І тут няма месца пустаслоўю, фармальным справаздачам і мерапрыемствам для галачкі», — сказаў ён.
Па словах прэм'ера, Беларусь даволі паспяхова прайшла самы востры перыяд, звязаны з эканамічным ціскам.
«Гэта запатрабавала сур'ёзных намаганняў на ўсіх узроўнях. Сёння ўжо можам сцвярджаць, што эканамічны бліцкрыг не атрымаўся. Нам трэба працягваць спакойна рабіць сваю працу. Але спакойна не ў плане стаўлення да працы, а ў плане выверанасці і ўпэўненасці ў сваіх дзеяннях», — сказаў Раман Галоўчанка.
Ён таксама падкрэсліў, што неабходныя канкрэтныя вынікі: забеспячэнне збалансаванасці знешняга гандлю, дыверсіфікацыя экспарту, пераарыентацыя на перспектыўныя рынкі. «Нашы рэальныя партнёры, якія зацікаўлены ў працы з намі, вызначаюцца па тым, дзе нас чакаюць, дзе гатовыя працаваць з нашай прадукцыяй, дзе не вылучаюць ультыматыўныя патрабаванні. Аб'ектыўна гэта дзяржавы ЕАЭС, СНД, Кітай і іншыя краіны далёкай дугі, дзе мы спакойна працуем, як працавалі і раней. Пасольствы, не чакаючы ўказанняў, павінны ў цеснай звязцы з галінамі вырашаць задачы па прасоўванні паставак нашых тавараў, паслуг, прыцягненні інвестыцый», — адзначыў прэм'ер-міністр.
Цяпер чытаюць
Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм
Каментары
Посмотрим, что скажет ноловченко в июне 2023 года, если останется на своей должности.