Evening Standard: Захад хоча даць Украіне вырашальную перавагу на полі бою
Брытанская газета Evening Standard са спасылкай на ананімных заходніх чыноўнікаў піша, што саюзнікі Украіны разглядаюць магчымасць пастаўкі УСУ знішчальнікаў.
Крыніцы газеты кажуць, што заходнія краіны шукаюць спосаб даць УСУ «вырашальную перавагу» на полі бою, каб пакласці канец вайне.
«Магчыма ўсё, за выключэннем нападаў на расійскія тэрыторыі, акрамя тых, якія маюць непасрэднае дачыненне да баёў ва Украіне», — кажа суразмоўца выдання. У якасці адной з магчымасцяў ён называе пастаўку знішчальнікаў.
Яшчэ адзін напрамак стратэгіі забеспячэння — пастаўка УСУ зброі, здольнай прадухіліць ўдары па інфраструктуры.
Заходнія краіны аналізуюць «траекторыю канфлікту і спрабуюць зразумець, што трэба, каб даць Украіне вырашальную перавагу, але не перайсці ў наступ на Расію».
Каментары
Вместо помощи Украине необходимым (тяжёлые вооружения), настоящих санкций против росии и сателлитов - они обещают. Ну я тоже могу обещать, что в следующем году земля налетит на вселенскую ось. Особый цимес тут от Америки, когда даже выделенные Украине финансы не потрачены на вооружение, так как великий Байден не дал этой возможности. По этому поводу можете посмотреть YouTube Сергея Любарского, где популярно рассказано по этому поводу, вместо успокаивающих сказок Жданова/Арестовича.
Ведаеце, колькі такая падтрымка каштуе Нямеччыне? Да таго ж паток не спыніўся, бо тыя, хто ў Польшчы і іншых краінах таксама імкнецца пераехаць у Нямеччыну. Людзі ў прыярытэце, таму вялікія выдаткі зусім не абяцанкі