Расейская нафта перастала паступаць у Польшчу па трубаправодзе «Дружба», паведаміў кіраўнік праўлення польскай нафтаперапрацоўчай кампаніі PKN Orlen Даніэль Абайтэк.

У Польшчы, са слоў Абайтэка, былі гатовыя да спынення паставак з Расеі. Паводле яго, у апошні час доля расейскай сыравіны складала толькі 10%. «Мы заменім яе нафтай з іншых крыніц», — напісаў Абайтэк у твітары, паабяцаўшы, што гэта не закране спажыўцоў.
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары