Грамадства

Скачок смерцяў зняволеных: што вядома пра страты Расіі за 13 месяцаў вайны

На аснове адкрытых крыніц Бі-бі-сі ўдалося ўстанавіць імёны 17 375 расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі на вайне ва Украіне. Асабліва вялікія страты нясуць зняволеныя, якія адправіліся на фронт. З пачатку года загінула не менш за 1000 чалавек, якія павінны былі адбываць пакаранне ў расійскіх турмах.

Расійскія салдаты ва Украіне. Фота: Расгвардыя

За апошнія два тыдні Рускай службе Бі-бі-сі сумесна з выданнем «Медыязона» і камандай валанцёраў удалося ўстанавіць імёны 1304 загінулых, што па-ранейшаму істотна больш, чым сярэднія паказчыкі 2022 года. Цягам першага года ўварвання расійскія крыніцы кожны тыдзень звычайна паведамлялі прыкладна пра 250—300 загінулых.

Гаворка ідзе толькі пра тых даныя, якія атрымліваецца знайсці і праверыць па адкрытых крыніцах, то-бок рэальная колькасць страт, безумоўна, яшчэ большая.

Да сярэдзіны сакавіка ўдалося пацвердзіць гібель 17 375 расійскіх вайскоўцаў. Траціна ўсіх гэтых страт прыпадае на тых, хто да пачатку ўварвання не быў звязаны з арміяй: добраахвотнікаў, мабілізаваных, зняволеных і нядаўна набраных супрацоўнікаў ПВК.

Спіс можа ўтрымліваць, прынамсі, у два разы менш імёнаў загінулых, чым насамрэч пахавана ў Расіі. Да такой высновы журналісты прыйшлі, вывучыўшы абстаноўку на могілках у больш чым 65 расійскіх населеных пунктах на працягу апошніх 13 месяцаў.

Такім чынам, паводле найбольш кансерватыўнай ацэнкі, падчас уварвання ва Украіну Расія магла страціць каля 35 тысяч чалавек загінулымі.

Агульныя беззваротныя страты Расіі (гэта значыць колькасць тых, хто выбыў са строю па прычыне ранення, смерці альбо прапаў без вестак) могуць складаць, прынамсі, 157 500 чалавек.

Гэтая лічба атрымана на аснове назіранняў Цэнтра вайскова-марскога аналізу ЗША, згодна з якімі на кожнага загінулага расійскага вайскоўца падчас вайны ва Украіне прыпадае ў сярэднім блізу трох з паловай параненых.

У гэтую лічбу не ўваходзяць тыя, хто ваяваў на баку Расіі ў складзе «народных міліцый» Данецка і Луганска. Акрамя таго, не ўдаецца ўстанавіць нават прыкладную колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Медсястра Гомельскага кардыяцэнтра не ўтрымала машыну на дарозе — яе бацька-пасажыр загінуў

Ад каравая ў Расіі да кайданкоў у Маямі: за сэксуальны гвалт арыштаваныя скандальныя браты Тэйт1

Чаму многія людзі не любяць есці насякомых: ДНК дала адказ, які сягае на 9000 гадоў у мінулае4

Вогненны матч за трэцяе месца: каманды забілі дзесяць мячоў11

Зяленскі правёў кансультацыі з камандзірамі карпусоў і доўга размаўляў з Фёдаравым. Фёдараў: Дыялог ёсць, веру, што ўсё ўдасца1

У 100 гадоў памерла дачка жанчыны, якая нібыта вышыла арнамент для сцяга БССР. А бацька яе загінуў падчас сталінскіх рэпрэсій2

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць