Грамадства22

Беларусы па колькасці выкураных цыгарэт — на трэцім месцы ў Еўропе

Паводле апублікаваных звестак за 2019 год, сярэдні грамадзянін нашай краіны выкурвае ў год 2432 цыгарэты, гэта значыць, амаль па 2,5 пачкі на тыдзень. Больш толькі ў Паўночнай Македоніі і Балгарыі — 2515 і 2495 адпаведна.

Месцы ў канцы спісу займаюць Нарвегія (усяго 365 чалавек), Вялікабрытанія (468) і Швецыя (638).

Увогуле з апублікаванай карты відаць, што найбольш любяць курыць у краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Тое, што курцоў менш у Скандынавіі і Заходняй Еўропе, тлумачыцца некалькімі фактарамі, у тым ліку і тым, што ў гэтых краінах прынятыя суровыя антытытунёвыя законы і ўведзеныя высокія акцызы на цыгарэты, што вядзе да іх дарагоўлі. Напрыклад, кошт аднаго пачка цыгарэт у Швецыі дасягнуў ужо 6-7 еўра, а ў Брытаніі ён яшчэ даражэйшы: 12-14 еўра.

Статыстыка ж па Беларусі можа ўлічваць не колькасць цыгарэт, выкураных уласна беларусамі, а колькасць прададзеных. Пэўная частка з іх потым адпраўлялася кантрабандай у суседнія краіны.

Каментары2

  • Эдік
    05.04.2023
    Дадайце сюды алкаголь, наркотыкі, этектронныя цыгаркі і ўсялякае іншае паскудства і... Вось таму беларусы выміраюць шалёнымі тэмпамі - нашмат большымі тэмпамі чым ад КОВІДА, але ковіда ўсе гэдак баяліся, масачкі, прышчэпкі, пвльчаткі, нос баяліся высунуць... А тут ніхто не баіцца, смаляць хлышчуць, пыхцяць.. І гіхто не заўважае... Толькі могілкі па ўсёй краіне разрастаюцца.
    Хтосьці тут казаў, што будучыня за баптыстамі - і сапраўды, яных думаюць што робяць.
  • Літвін
    05.04.2023
    Беларусы наладжаны паміраць, не перамагаць, таму бухаюць і кураць.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць