Грамадства

Справу супраць Яўгена Меркіса перадалі ў суд

Судзіць былога журналіста, гісторыка і краязнаўца будзе Гомельскі абласны суд — менавіта туды пракуратура перадала матэрыялы справы, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Дата пачатку суда пакуль невядомая.

Яўген Меркіс

Яўгена Меркіса затрымалі 13 верасня 2022 года, абвінаваціўшы паводле арт. 361-4 КК Беларусі — «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». У чым канкрэтна выявілася «садзейнічанне», не паведамляюць дагэтуль. Пасля затрымання па месцы жыхарства журналіста адбыўся ператрус з выняццем носьбітаў інфармацыі. Ператрусы праведзеныя былі таксама па месцы жыхарства бацькі Яўгена, а таксама ў ягоных сяброў.

Ад верасня 2022 года Яўген утрымліваецца ў гомельскім СІЗА № 3. Сёлета ў сакавіку пасля заканчэння следства ён меў кароткатэрміновую сустрэчу з роднымі. На здароўе не скардзіўся, хоць прастудных захворванняў не абмінуў. У снежні пабываў у карцары нібыта за тое, што не пагаліўся.

Да затрымання Меркіс ужо шмат месяцаў не працаваў журналістам. Журналісцкую дзейнасць яму давялося пакінуць з прычыны таго, што шэраг незалежных СМІ, у тым ліку і тыя, з якімі ён супрацоўнічаў, улады аднеслі да «экстрэмісцкіх фармаванняў».

Як гісторык паводле адукацыі, Яўген засяродзіўся на краязнаўстве. Атрымаў сертыфікат экскурсавода, у тым ліку і для працы з замежнікамі на нямецкай мове. Таксама ён валодае і англійскай мовай, у СІЗА спрабаваў вывучыць яшчэ і французскую, але, наколькі вядома, меў цяжкасці з атрыманнем падручнікаў.

Яўгену Меркісу пагражае ад двух да шасці гадоў зняволення.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм15

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі мігранта з Беларусі асудзілі за распальванне варожасці да мігрантаў з Азіі1

Засталося толькі два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

Паліна Лур'е прадае ў Маскве кватэру Ларысы Долінай, за якую судзілася год8

38‑гадовую Алену з Кобрына асудзілі за палітыку3

Два абаронцы зборнай Аргенціны праігнаравалі Трампа на ўзнагароджанні

10 чалавек загінулі ў порце Адэсы ў выніку ўдару па судне, якое перавозіла збожжа2

Ратавальнікі эвакуявалі з Эльбруса цела 11‑гадовага хлопчыка і пацярпелага бацьку2

Ціханоўская пра офіс у Варшаве: На адзін з паверхаў зможа прыйсці кожны10

Праваабаронца Васіль Завадскі пайшоў вучыцца на гештальт-тэрапеўта4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм15

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць