Грамадства1414

Алейнік заявіў у Венгрыі, што лічыць вінаватымі ў вайне «ЗША і іх сатэлітаў»

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік зрабіў заяву, якой пераклаў віну за вайну, што ўжо больш за год ідзе ва Украіне, з Расіі, якая яе развязала, на «ЗША і яе сатэлітаў». Зрабіў ён гэта на тэрыторыі краіны Еўрасаюза — Венгрыі, у якой знаходзіўся з працоўным візітам.

«Мы не маглі сёння абысці ўвагай тэму Украіны, суседняй для абедзвюх нашых краін. І мы лічым складанымі і комплекснымі прычыны пачатку канфлікту.

Мы перакананыя, што сітуацыя справакавана і раздзімаецца намаганнямі ЗША і іх сатэлітаў. Яны атрымліваюць ад гэтага прыбытак, дывідэнды і перавагі, а ўсе астатнія нясуць выдаткі. Беларусь і Венгрыя на баку міру»,

— заявіў Сяргей Алейнік па выніках праведзенага ў Будапешце пасяджэння беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

Венгрыя — найбольш прыязная да Масквы краіна Еўрасаюза, яе кіраўніцтва амаль заўсёды займае асаблівую пазіцыю ў дачыненні да пуцінскага і лукашэнкаўскага рэжымаў. Дзякуючы гэтай пазіцыі, Еўрасаюз часта сутыкаецца з праблемамі пры ўвядзенні санкцый і іншых абмежаванняў супраць Расіі і Беларусі і зацвярджэнні пакетаў дапамогі Украіне. 

 

Каментары14

  • Карла Дэль Понтэ
    12.04.2023
    У Гааге раскажаш
  • Нытик
    12.04.2023
    Почему его туда вообще пустили? Простых людей хотят закрыть в концлагере, а пособники преступников спокойно разъезжают по миру.
  • No
    12.04.2023
    Блазан з северо-западного края расіі

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць