Кіно1515

У серыяле пра «Песняроў» заблюрылі сцэны з акцёрам-купалаўцам. Проста паглядзіце на гэтыя кадры

Расійска-беларускі серыял «За паўгадзіны да вясны» пра музыку Уладзіміра Мулявіна і савецкі ансамбль «Песняры» зацэнзураваў «няправільнага» акцёра і зрабіў з яго прывіднага барабаншчыка.

Скрыншоты серыяла тут і далей прадстаўлены купалаўцамі
Прывідны барабаншчык на заднім плане — акцёр Дзмітрый Есяневіч 

У серыяле зняўся акцёр Купалаўскага тэатра Дзмітрый Есяневіч, які пасля выбараў 2020-га звольніўся з тэатра і далучыўся да «вольных купалаўцаў». Пасля ён трапіў у «чорны спіс» Мінкульта.

Есяневіч граў у серыяле барабаншчыка калектыву Аляксандра Дзямешку. 

Але ў фінальных кадрах зрабілі так, каб яго было як меней заўважна. Блюрыліся нават асобныя буйныя планы.

Раней Есяневіча і Георгія Пятрэнку прыбралі з афішы серыяла.

Ёсць версія, што фільм адцэнзуравалі, каб атрымаць у Мінкульта дазвол на паказ у Беларусі. У Расіі серыял паказваюць на «Першым канале» і платформе Start.

З афішы фільма пра «Песняроў» прыбралі акцёра-купалаўца

Каментары15

  • Брэст сіла
    12.04.2023
    да чаго клоўнская дыктатура
  • Хм
    12.04.2023
    Блюрорусь
  • Артист
    12.04.2023
    Ну это уже КЛАССИЧЕСКИЙ МАРАЗМ.

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года46

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць