Свет11

Немцы не падтрымліваюць чатырохдзённы працоўны тыдзень

Людзі не вераць, што за чатыры дні можна паспяваць выконваць усе працоўныя задачы. 

праца

Апытанне было праведзена інстытутам Forsa. Яно паказала, што 55 працэнтаў немцаў выступаюць супраць увядзення чатырохдзённага працоўнага тыдня з поўнай аплатай працы. «За» выказалася 42 працэнты.

Увядзенне чатырохдзённага тыдня з поўнай кампенсацыяй заработнай платы прапанавала, у прыватнасці, IG Metall. Прыхільнікі спасылаюцца на досвед іншых еўрапейскіх краін, паводле якога чатырохдзённы тыдзень змяншае нагрузку і павялічвае прадукцыйнасць. 

Праціўнікі папярэджваюць, што кампаніям гэта створыць дадатковыя фінансавыя цяжкасці. Другі аргумент заключаецца ў тым, што не заўсёды можна лёгка размеркаваць увесь аб'ём працы на меншую колькасць працоўных гадзін.

Напрыклад, патрабаванне IG Metall аб чатырохдзённым працоўным тыдні з такімі ж заробкамі ў металургічнай прамысловасці сустрэла адмову працадаўцаў. Лідар асацыяцыі працадаўцаў металургічнай прамысловасці заявіў, што такое пагадненне «прывяло б да празмернага росту выдаткаў» і, такім чынам, «да пагаршэння канкурэнтнай пазіцыі». 

Паводле апытання, грамадзяне Усходняй Германіі настроеныя асабліва скептычна: 62% з іх не лічаць, што ўвядзенне чатырохдзённага тыдня мае сэнс. У Заходняй Германіі колькасць праціўнікаў складае 54%.

Чатырохдзённы тыдзень асабліва папулярны сярод прыхільнікаў зялёных: 69% з іх выступілі за ўвядзенне і 29% — супраць. Сярод прыхільнікаў СДПГ такую прапанову падтрымалі 43%. Супраць выказваюцца 53%. 

Як ні дзіўна, але менш за ўсё гэтая мадэль знайшла падтрымку ў лібералаў: за яе выказаліся 24%, супраць — 76%.

У Германіі чатырохдзённы працоўны тыдзень у розных варыянтах практыкуецца асобнымі працадаўцамі. Найбольш распаўсюджаная практыка падаўжэння працоўнага дня. Каб мець дадатковы выхадны, замест 8 гадзін даводзіцца працаваць 10. У той жа час існуюць працадаўцы, якія ідуць на скарачэнне колькасці працоўных гадзін на тыдзень пры захаванні заробку.

Чытайце яшчэ:

Распавядаем, як зрабіць працоўны дзень лепшым. Паспрабуйце, калі вы працуеце з офіса або дома!

Чатырохдзённы працоўны тыдзень: чаму ўсё больш кампаній ідуць на гэты нестандартны крок

Чатырохдзённы працоўны тыдзень. У кожнай краіне свае асаблівасці

Каментары1

  • Yhhs
    26.04.2023
    Arbeit macht frei.

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць