Расіянам прыйшла рассылка да гадавіны пажару ў Доме прафсаюзаў у Адэсе. Яго параўналі з Хатынню
Карыстальнікам «Дзяржпаслуг» адправілі лісты, у якіх тое, што адбылося, называецца «адэскай Хатынню, у агні якой загінула частка нашага рускага свету». Тэкст суправаджаецца вершам Вольгі Старушкі са зборніка «ПаэZія рускага лета», паведамляе meduza.io.

У выніку пажару дзевяць гадоў таму загінулі 42 чалавекі. Расійская прапаганда актыўна выкарыстоўвала і працягвае выкарыстоўваць пажар у Доме прафсаюзаў у Адэсе. У прыватнасці, Уладзімір Пуцін згадаў пра яго, калі прызнаваў «незалежнасць» самаабвешчаных ДНР і ЛНР 21 лютага 2022 года. Тады ён абяцаў, што ўсе вінаватыя будуць пакараныя, а праз тры дні Расія ўварвалася на тэрыторыю Украіны.
Каментары