Усяго патроху66

Завод «Прамень» выпусціў калекцыю гадзіннікаў, прысвечаную Пацу-Вацу

Кожны год Мінскі гадзіннікавы завод «Прамень» выпускае калекцыю гадзіннікаў «Асоба», прысвечаную якой-небудзь культавай асобе Беларусі. Сёлета калекцыя прысвечаная лялечнаму вядучаму 1990-х гадоў, які пакінуў яркія ўспаміны ў галовах і сэрцах цэлага пакалення.

Паца-Ваца быў героем і «вядучым» беларускай тэлевізійнай праграмы «Мульціклуб» на працягу 14 гадоў. Нядзельны эфір перадачы тады займаў трэцяе месца ў рэйтынгу праглядаў сярод дзіцячай аўдыторыі Беларусі пасля мультфільмаў Уолта Дыснея і праграмы «Ералаш».

Паводле легенды, іншаземны вандроўнік бадзяўся ў космасе, каб выратаваць сваю паміраючую ад нуды планету Альфа-Мега-Цэнтаўра. У выніку ён наткнуўся на Зямлю. Тут яго выпадкова ўбачыла маленькая дзяўчынка Наташа. Яна пазнаёміла Пацу-Вацу са светам мультыплікацыі, і тады зялёны вандроўнік стаў рэгулярна адпраўляць на сваю родную планету самыя цікавыя мультфільмы, нагадвае Blizko.by.

У калекцыйных гадзінніках на бакавой паверхні корпуса размешчаны касмічны алфавіт Пацы-Вацы, а на адваротным баку выгравіраваны партрэт персанажа ў асяроддзі зорак і планет.

Калекцыя лімітаваная: кожнай мадэлі гадзінніка па 150 штук.

Каментары6

  • несаша
    03.05.2023
    задинникавы?
  • Федзя
    03.05.2023
    несаша, той што ззаду завод, у вас таки таксама есць))))
  • Дядя Федя Съел медведя, Здоровенного медведя, За обедом — сел и съел, А потом у дяди Феди..
    03.05.2023
    Федя, не смишно (

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць