У судзе Пінскага раёна і горада Пінска асудзілі 17-гадовага Кірыла Граноўскага паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Суддзя Андрэй Бычыла прызначыў Кірылу два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Падрабязнасці справы невядомыя — толькі тое, што ў хлопца канфіскавалі тэлефон, «як сродак здзяйснення злачынства», піша брэсцкая «Вясна».
Каментары