Мова1111

У ютубе з'явілася сакавітае шоу пра беларускую мову

У ютубе з'явілася новае забаўляльнае і адукацыйнае шоу — «Зёлкі-Шоу». Аўтары прапануюць разам вывучаць беларускую мову. У першым выпуску прынялі ўдзел блогерка Кацярына Васілёнак і вядоўца ютуб-каналаў «Годна» і «Годна Music» Мікіта Бялевіч. Паміж адказамі на пытанні яны дзяліліся некаторымі акалічнасцямі сваіх стасункаў з беларускай і іншымі мовамі. Расказваем пра самыя цікавыя моманты.

Зёлкі-шоу
У студыі падчас «Зёлкі-шоу». Скрын відэа

«Ботаць па фені» на беларускай мове

Вядоўца шоу Данік Касенка пацікавіўся ў гасцей пра самыя цікавыя моманты, звязаныя з беларускай мовай у школе.

Калі Мікіта Бялевіч заўважыў, што ў школе ён не паважаў беларускую мову, не размаўляў на ёй, а адзнака па прадмеце была 5-6 балаў, то Кацярына Васілёнак, у якой, па яе словах, па беларускай мове было 9 балаў, падзялілася больш яскравымі ўспамінамі.

Першы звязаны з спробамі зрабіць школу, у якой яна вучылася, рускамоўнай. Кацярына, якой тады было 13 гадоў, разам з іншымі вучнямі збірала подпісы супраць гэтага. Другі ўспамін звязаны з перыядам навучання ў каледжы. «Тады нас вучылі «ботаць па фені» на беларускай мове ці, іншымі словамі, выкарыстоўваць турэмны слэнг, але ў перакладзе на беларускую мову.

Шоу складалася з трох раўндаў. Прапануем чытачам паспрабаваць свае сілы ды адказаць на пытанні, што былі ў другім раўндзе. (Адказы ў канцы матэрыялу).

Удзельнікам неабходна было вызначыць, ці ёсць памылкі ў выказваннях. 

  1. «Зёлкі-шоў» паводле акадэмічнага правапісу пішацца з Ў (нескладовым).
  2. «Ты мой лепшы сябар! Я нікому так не давяраў, як табе!»
  3. «У Змітра Вайцюшкевіча мноства цудоўных песень».
  4. «Апрані гумовыя боты — на вуліцы дождж!»
  5. «Я некалькі разоў падаваўся на візу, але мне адказалі».
  6. «А чаму ты размаўляеш на мове?»

Колькі моваў ведае Мікіта Бялевіч

Мікіта адзначыў, што ён рос у Бабруйску і карыстаўся рускай мовай. Але, па яго словах, гэта такі «бабруйскі дыялект» рускай мовы. Акрамя гэтага, ён лічыць, што добра валодае беларускай і англійскай мовамі. А на цэнтралізаваным тэсціраванні па рускай мове ён набраў 27 балаў.

Шоу складалася з трох раўндаў і фіналу. Мы не будзем пераказваць усе пытанні і прапануем паглядзець гэтае шоу цалкам.

Прызнанне ў каханні Зянону Пазняку

Па выніках гульні пераможцам стаў Мікіта Бялевіч. А Кацярыну Васілёнак чакала пакаранне. З прапанаваных на выбар картак з заданнямі, змест якіх быў нябачны, Мікіта выбраў для Кацярыны заданне — выкласці пост у інстаграм, дзе яна прызнаецца ў каханні Зянону Пазняку.

Кацярына была толькі за гэта і згадала словы Аляксандра Івуліна аб тым, што калі яна будзе заставацца такой жа радыкальнай і надалей, то яна «зробіцца як Зянон Пазняк».

Кацярына адзначыла, што ў яе ёсць здымак разам з гэтым палітыкам. Якраз яго яна і выкарыстала для новага допісу ў сваім інстаграме.

Адказы

  1. Паводле акадэмічнага правапісу ў запазычаных словах такіх як шоу, фрау, Ландау а таксама ў словах на -ус і -ум трэба пісаць У (складовае). Таму правільна пісаць «Зёлкі-шоу».
  2. Лепшы — гэта вышэйшая ступень параўнання: гэты сябар можа быць лепшы ЗА іншага. А вось калі ён самы-самы, то ён НАЙлепшы сябар — найвышэйшая ступень параўнання.
  3. У сказе няма памылак. Імя Зміцер скланяецца з беглым галосным гукам: Змітра, Змітром, Змітру. Слова «песень» з мяккім знакам на канцы таксама слушная форма скланення назоўніка з мяккай асновай «песня», хоць у маўленні цяпер і пашыраецца форма «песняў». Але яна не нарматыўная.
  4. Апрануць можна вопратку. А абутак мы абуваем або надзяваем.
  5. Замест слова «адказалі» трэба выкарыстоўваць слова «адмовілі». Адказаць маглі як станоўча, так і адмоўна. Але ў гэтым кантэксце якраз адмовілі, бо не далі візу.
  6. Трэба ўдакладняць, на якой мове. Напрыклад: на беларускай мове або на ўкраінскай мове, па-ўкраінску ці па-беларуску.

Чытайце яшчэ:

НІШО будзе! З’явіўся адкрыты слоўнік беларускага слэнгу, які можа дапоўніць кожны

Запрацаваў сэрвіс «Моўная даведка» ад Інстытута мовазнаўства

Родная мова вызначае здольнасць успрымаць музыку

Каментары11

  • Іна
    18.06.2023
    Рэшткі яблыка, гэта смешна! Гэта недагрызак, як ад цыгарэты недакурак.
  • Хочамведаць
    18.06.2023
    А чаму Антось Жупран саромеецца напісаць пра крыніцы фінансавання гэтага сакавітага шоў?
  • А я хачу сказаць дзякуй за новае шоУ
    18.06.2023
    Хочамведаць, не турбуйцеся, фінансаванне ідзе з фондаў Еўрасаюза, не з вашай кішэні, бо беларусы пакуль не гатовыя стала інвеставаць у нашую мову і культуру. Нажаль, але гэта факт. А калі нешта не падабаецца, як кажуць, крытыкуеш - прапануй, ці зрабі сам лепей і на ўласныя грошы)

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць