Усяго патроху77

У Брэсце пачалі назіраць моцнае святло з боку Польшчы. Стала вядома, што гэта такое 

Нядаўна жыхары Брэста ўбачылі ў небе над Польшчай яркае свячэнне. Раней такога зарыва берасцейцы ніколі не бачылі, піша на партале «Віртуальны Брэст» фота— і відэаблогер Васіль Пашалюк. Але яму, здаецца, удалося высветліць прычыну гэтай з'явы.

«Такое адчуванне, што ўздоўж мяжы нейкая магутная крыніца святла. На фота, вядома, дрэнна відаць, але калі ў вас від з акна на Польшчу — вы яго пабачыце», − паведаміў блогер.

Каб высветліць таямніцу, Пашалюк падняў у неба квадракоптар і зумам «разглядзеў» пастаўленыя палякамі ўздоўж мяжы з Беларуссю ветракі.

«Здаецца, суседзі спрабуюць выціснуць электрычнасць з ветру, які ляціць да нас, і такім чынам зніжаюць яго сілу і моц, − піша Васіль. — Ці не ў гэтым крыецца загадка пастаяннага «шанцавання» Брэста ў кліматычным сэнсе?

А калі раптам вы задаліся пытаннем — чаму яны могуць, а мы не, то ўспомніце, што ў нас на поўную моц працуюць (з невялікімі перапынкамі) два энергаблокі АЭС, куды ж нам яшчэ і ветракі?»

Пры нагодзе блогер звяртае ўвагу, што, паводле даследаванняў, ветракі ў год забіваюць ад 33 да 888 тысяч кажаноў. Пры гэтым жывёлам не абавязкова нават урэзацца ў лопасці, дастаткова проста праляцець побач з імі — і мышы атрымліваюць баратраўмы, паміраючы ад унутранага кровазліцця.

Каментары7

  • Кастусь
    28.07.2023
    Не, ну такую тему поломали. Надо было сказать что это свет от искр который получается от лязганья гусеницами агрэсиўнай ваенки польскай
  • Acab
    28.07.2023
    Вятрак дарагі, няэфэктыўны і моцна забруджае прыроду.
  • Правдоруб
    28.07.2023
    А кто ему разрешил поднять в небо квадрик?)
    По новым правилам низзя, если ты не ябатька, конечно)

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць