Грамадства44

«Мы разумеем, якая цяпер складаная сітуацыя». Літоўская дыпламатка пра тое, чаго чакае ад беларусаў

Часовая павераная Літвы ў справах Беларусі Аста Андрыяўскене ўзяла ўдзел у анлайн-марафоне «Нам не ўсё адно!». «Мы паважаем людзей, якія змагаюцца за свабоду сваёй краіны», — адзначыла яна.

Аста Андрыяўскене

Дыпламатка цяпер знаходзіцца ў Вільні. Беларусь яна пакінула ў 2021 годзе разам з калегамі-дыпламатамі і больш не вярталася ў Мінск.

На марафоне салідарнасці Аста Андрыяўскене казала, што літоўскія дыпламаты на міжнародных сустрэчах пастаянна ўздымаюць пытанні па сітуацыі ў Беларусі, каб праблемы парушэння правоў чалавека і палітвязняў заставаліся актуальнымі.

Аста Андрыяўскене адзначыла, што ў літоўцаў таксама доўгая гісторыя барацьбы за незалежнасць. У кожнай сям’і ёсць родныя, якіх рэпрэсавалі, або наагул загінулыя ў барацьбе за свабоду краіны.

Яе ўразіла салідарнасць дэмакратычных сіл і незалежных медыя Беларусі.

«Мы разумеем, якая цяпер складаная сітуацыя ў Беларусі, і паважаем людзей, якія змагаюцца за свабоду. Для нас гонар удзельнічаць у марафоне і іх падтрымаць», — падкрэсліла дыпламатка.

Аста Андрыяўскене сказала, што самай вялікай дапамогаю Літве з боку беларусаў стала б тое, каб Беларусь была свабоднай, еўрапейскай і прадказальнай. Каб можна было праз яе лятаць самалётам і не баяцца, што яго пасадзяць. Што ў краіне не парушаюцца правы чалавека.

«Калі вы будзеце змагацца за сваю краіну, то гэта будзе нам дапамогаю. Але вы і так робіце ўсё цудоўна. Прынамсі я ўдзячная за ўзаемапаразуменне і супрацоўніцтва», — падсумавала дыпламатка.

Анлайн-марафон «Нам не ўсё адно!» праводзяць беларускія незалежныя медыя і праваабарончыя ініцыятывы, каб сабраць грошы для палітвязняў і іх сем’яў. 

Ахвяраваць грошы можна па спасылцы: salidarnasc.com 

Каментары4

  • Вадзім
    29.07.2023
    конь, усё ж бухгалтарцы варта на абарону падавацца, а не на працоўны внж. Пры гэтым яна вядома страціць магчымасьць наведваць Беларусь, але тут трэба выбіраць
  • конь
    29.07.2023
    Вадзім , а хто ж ёй дасць абарону, калі яна дэпартаваная (да таго ж з фармулёўкай нацыянальнай небяспекі), а факты праследу мае толькі муж? Не прасцей літоўцам даць па руках, а то й па галаве ўласным ідыётам - кдбшнікам, якія ўласныя падазрэнні выдаюць за факты?... Бо не трэба забывацца на казачку пра хлопчыка, які крычаў "ваўкі!" дзеля забавы , а калі сапраўды ваўкі прыйшлі....
  • Woodoo Cult
    30.07.2023
    Рэдакцыя, вось вы у назвах пішыце іх беларускія варыянты, і я лічу гэта добра, асабліва, што датычыцца Віленскага краю, чаму тады вы пішыце андрыЯУскене? Андрыеўская, мабыць?

Цяпер чытаюць

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаградаў: У турме выкідваць нельга наогул нічога1

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?5

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць