Свет11

«Страхавая кампанія выступіла супраць». Прэзідэнт Конга паскардзіўся, што прыйшлося мяняць самалёт, каб даляцець да Пуціна

Прэзідэнт Рэспублікі Конга Дэні Сасу-Нгеса на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным паскардзіўся на складанасці з самалётам на шляху да форуму Расія — Афрыка.

Прэзідэнт Рэспублікі Конга Дэні Сасу-Нгеса і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін перад афіцыйнай цырымоніяй прывітання лідараў дэлегацый на саміце Расія — Афрыка ў Санкт-Пецярбургу, 27 ліпеня 2023 года. Фота: Sergei Bobylev/TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP

Форум праходзіў 27-28 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу.

«Многія сілы працавалі, каб перашкодзіць поспеху гэтага саміту. Нават мы сутыкнуліся з вялізнымі складанасцямі, каб дабрацца сюды. Самалёт, які мы арандавалі, быў перанакіраваны ў Дубай, паколькі страхавая кампанія выступіла супраць прыбыцця гэтага самалёта сюды. У Дубаі нам давялося ўзяць у арэнду іншы самалёт. Гэта было няпроста. Я ведаю, што іншыя дэлегацыі таксама сутыкнуліся са складанасцямі, напрыклад, з праблемамі з дазволамі на пралёт над некаторымі краінамі», — прыводзіць словы прэзідэнт Рэспублікі Конга ТАСС.

Раней паведамлялася, што на гэты форум не паехалі дзве траціны афрыканскіх лідараў.

Лідараў афрыканскіх краін на сёлетнім форуме ўдвая менш, чым на аналагічным форуме 2019 года, дзе на найвышэйшым узроўні былі прадстаўлены 45 афрыканскіх краін. Пры гэтым пяць дзяржаў адмовіліся ад удзелу ў саміце цалкам, а палова дэлегавала на яго чыноўнікаў другога рангу: з 17-ці краін прыехалі віцэ-прэм'еры і міністры, а яшчэ з пяці — проста паслы.

Каментары1

  • Даша Проста каша
    30.07.2023
    Знаёмая з Конга, што вучыцца ў Мінску, кажа, што вяртацца туды няма сэнсу. Вучыць ангельскую і хоча з'язджаць у Брытанію. І гэта ўлічваючы, што бацька ў яе нейкі мясцовы там чыноўнік раённага ўзроўню па нашых мерках.

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт3

Жонка закаціла скандал, а ён усё адно паехаў у акопы. Гісторыя беларуса, які апынуўся на вайне праз даўгі і страх страціць жыллё14

Пасля атакі па двух складах Wildberries маглі пацярпець да 15% складскіх плошчаў кампаніі4

МАК не плануе караць кіраўніцтва ФІФА праз адмену чырвонай карткі футбалісту зборнай ЗША1

Фінал чэмпіянату свету па футболе пакажуць у мінскім кінатэатры

«Была ў Егіпце 12 разоў, там не лепш». Беларусы расказалі, як адпачываюць у айчынных санаторыях

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць