Вайна55

«Ідэя нейтральнай Украіны ў існых умовах ужо не мае сэнсу». Кісінджэр патлумачыў, чаму змяніў сваю пазіцыю

Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў ЗША сустрэўся з дыпламатам, навукоўцам і палітыкам Генры Кісінджэрам, які раней быў катэгарычна супраць членства Украіны ў НАТА, але цяпер змяніў сваё меркаванне.

Сустрэча Зяленскага з Кісінджэрам. Фота: тэлеграм-канал Андрэя Ермака

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Ён адзначыў, што таксама браў удзел у сустрэчы. Паводле ягоных слоў, у Кісінджэра ёсць шмат трапных цытат, якія характарызуюць сучасны стан спраў у вайне з Расіяй.

«Да гэтай вайны я быў супраць членства Украіны ў НАТА, таму што баяўся, што гэта пачне менавіта той працэс, які мы назіраем цяпер. Сёння, калі працэс дасягнуў такога ўзроўню, ідэя нейтральнай Украіны ў такіх умовах ужо не мае сэнсу», — цытуе Кісінджэра ўкраінскі чыноўнік.

Кіраўнік Офіса дадаў, што Кісінджэр цяпер адзін з лабістаў Украіны ў НАТА.

Генры Кісінджэр у 1970-я гады займаў пасаду дзяржаўнага сакратара ЗША і быў дарадцам па нацыянальнай бяспецы. Пры яго ўдзеле халодная вайна паміж ЗША і СССР пайшла на спад, гэты перыяд у гістарыяграфіі вядомы як «разрадка». У 1973 годзе Кісінджэр стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру ў сувязі з дасягнутым перамір'ем у В'етнаме.

У 2008 годзе Кісінджэр выступаў супраць уступлення Украіны ў НАТА і за тое, каб Украіна засталася ў сферы ўплыву Расіі. У 2015 годзе, пасля расійскай агрэсіі, ён крытыкаваў санкцыі супраць Расіі і апраўдваў акупацыю Крыма.

У маі 2022 года, выступаючы на ​​Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, Кісінджэр заявіў, што Украіна павінна саступіць частку сваёй тэрыторыі Расіі, каб скончыць вайну. Гэтае выказванне было жорстка раскрытыкавана. 

Ужо ў ліпені 2022 года Кісінджэр перайшоў да больш стрыманай пазіцыі адносна Украіны, а ў студзені 2023 года ўвогуле падтрымаў ідэю ўступлення Украіны ў НАТА.

Каментары5

  • Common sense
    25.09.2023
    Чувак сдал коммунистам Вьетнам под видом "перемирия "и хотел точно так же сдать Украину. Очередной полезный идиот Кремля.
  • Крюгер
    25.09.2023
    Калі б палітыкі выходзілі на пенсію пасля 60-65, як усе нармальныя людзі, то на свеце было б адчувальна лепей жыць.
  • бабруйчанін
    25.09.2023
    І яны нам разпавядаюць майсы саламона аб " абранасці " мудрасці)). Як той Яшка кедмі у " будзенауке" у салавья.А у канцы 80х рабіу карьеру у Ізраіле на " антісімітізьмі" у саудєпіі

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты12

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

32‑гадовую настаўніцу гісторыі з Мінска асудзілі па палітычнай справе22

У Гродне ноччу гарэла бальніца, больш за 250 пацыентаў і персаналу эвакуявалі

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне33

Святлана Ціханоўская: Амерыканскі трэк вызвалення палітвязняў працягваецца, Трамп ставіў задачу вярнуць 1 300 чалавек

У Магілёве патануў 18‑гадовы хлопец1

Ноччу адбылася наймаштабнейшая балістычная атака на Кіеў4

Тры нафтабазы, папярэдне, гараць у Стаўрапалі і яго ваколіцах пасля ўкраінскай начной атакі2

Медсястра Гомельскага кардыяцэнтра не ўтрымала машыну на дарозе — яе бацька-пасажыр загінуў

Ад каравая ў Расіі да кайданкоў у Маямі: за сэксуальны гвалт арыштаваныя скандальныя браты Тэйт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты12

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць