Грамадства77

«З якіх гэта часоў у Беларусі штрафуюць за кармленне галубоў?» У Малінаўцы пабачылі дзіўную абʼяву

Адразу два чытачы даслалі Onliner фоты з мінскага мікрараёна Малінаўка. Побач з 5-й паліклінікай зʼявілася таблічка з папярэджаннем: карміць птушак забаронена, штраф — 20 базавых. «З якіх гэта часоў у Беларусі штрафуюць за кармленне галубоў на вуліцы?» — такое пытанне накіраваў чытач у рэдакцыю.

Памер базавай велічыні складае 37 рублёў. Адпаведна, у абʼяве гаворыцца аб штрафе памерам аж да 740 рублёў.

Побач раз-пораз ходзяць галубы, відавочна іх прыцягвае гэтае месца. Няўжо ў Беларусі і праўда можна атрымаць рэальны штраф за іх кармленне?

Цяперашняй вясною ў тэлеграм-канале «ЖКХ Минск Официально» разбіралі пытанне: «Што рабіць, калі суседзі кормяць з акна птушак, тым самым забруджваючы двор? Ці прадугледжана за гэтае пакаранне?»

Вось як адказалі ў ЖКГ: «Грамадзяне абавязаны ўтрымліваць у чысціні і парадку жылыя памяшканні, уключаючы дапаможныя, балконы і лоджыі, не смеціць у кабінах ліфтаў, дапаможных памяшканнях жылых дамоў і на прыдамавой тэрыторыі. Парушэнне Правілаў […] цягне накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад 30 да 60 базавых велічыняў».

Юрыст Іван Райкевіч кажа, што атрымаць штраф можна пры пэўных абставінах:

«Усё не так страшна, і за кармленне птушак ніхто вам штраф не выпіша, калі рабіць гэта разумна.

Мяркую, пры складанні тэксту на шыльдзе кіраваліся п. 4 арт. 22.12 КаАП — менавіта ў гэтым пункце прапісаны штраф да 20 базавых велічынь, які можна атрымаць пры парушэнні п. 7.5 правілаў карыстання жылымі памяшканнямі. У п. 7.5 гаворыцца наступнае: «Грамадзяне абавязаны трымаць у чысціні і парадку жылыя памяшканні, уключаючы дапаможныя, балконы і лоджыі, не смеціць у кабінах ліфтаў, дапаможных памяшканнях жылых хат і на прыдамовай тэрыторыі».

Але паколькі таблічка знаходзіцца на тэрыторыі паліклінікі, неабходна прымяняць арт. 16.44 КаАП Рэспублікі Беларусь, гэтым артыкулам прадугледжаны штраф да 1110 беларускіх рублёў. І ён прадугледжаны не за факт кармлення птушкак, а за забруджванне тэрыторый.

Зыходзячы са зместу нормы права, можна зрабіць выснову: калі вы будзеце кідаць хлеб, семечкі і іншае ў надзеі, што птушкі склююць, — ёсць рызыка атрымаць штраф.

Але калі вы будзеце карміць птушак, кладучы ежу ў кармушкі, ні пра які штраф не можа ісці і гаворкі.

Дадам, што калі выкідваеце смецце з акна аўтамабіля ці чыгуначнага транспарту, за гэта можна атрымаць штраф ад 37 да 74 беларускіх рублёў. Калі выкідваеце смецце ў лесе — штраф да 370 беларускіх рублёў. Будзеце выкідваць смецце ў ваду — штраф да 740 беларускіх рублёў», — тлумачыць юрыст.

Насамрэч за «кармленне галубоў» найменей з 2018 года ў Беларусі штрафуюць і затрымліваюць. «Кармленнем галубоў» называлі свае акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода жыхары Брэста. У 2020 годзе такія акцыі праходзілі ва ўсёй краіне як схаваная форма пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі.

Каментары7

  • дочка Максима Дизайнера
    27.09.2023
    дык жа каб чым добрым кармілі... а збольшага гэта батон і хлеб, што ім шкодна. днямі былі ў парку, а там, у арозненне дваровых галубоў, раней былі прыгожыя такія галубы... тут гляджу - парэпаныя... некаторыя ляжаць у нейкіх незразумелых позах - падобны на дохлых... НН пісала нядаўна пра мор галубоў
  • Sneed
    27.09.2023
    nu j dobra, hołub heta sučasny haradski varyjant pacuka, chaj dochnuć
    schadzicie lepej ŭ park, lebiadziej pakarmicie, zrabicie špakoŭniu...

  • Мыш
    27.09.2023
    Хай штрафуюць. Пасля ў наваколлi "прыкормленых месцаў" усе балконы i парапеты за..раныя, як хлеў калгаса "50 гадоў без ураджаю". Хочаце яднання з прыродай - кармiце птушак у лесе, прычым рэгулярна, каб гэта было дапамогай, а не шкодай.

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць