Эканоміка77

У беларускай краме знайшлі тавар задарма. І ўжо не першы раз

Чытач выдання Onlíner Павел пабачыў у мінскай краме цану за бляшанку дзіцячага харчавання ў нуль рублёў нуль капеек. І пайшоў яе купляць. Што было далей, расказаў ён сам.

На касе Паўлу прабілі дзіцячае харчаванне па 2,09 рубля за кожную бляшанку. Пасля чаго ён накіраваўся ў інфацэнтр дамагацца справядлівасці.

«У інфацэнтры я спытаў у супрацоўніцы: ці абавязаныя мне прадаць тавар па названай цане? Атрымаўшы станоўчы адказ, я паказаў работніцы фота і чэк. Дзяўчына паблякла тварам і пачала гаварыць пра тэхнічны збой, стала прасіць прабачэння. Прыйшлося супакоіць словамі, што я не патрабую вяртання грошай, толькі трэба быць больш уважлівымі».

Гэта ўжо не першы раз, калі чытачы «Анлайнера» трапляюць у такія сітуацыі. У пачатку мінулага года хлопец па імені Азамат дзяліўся гісторыяй, што знайшоў у «Еўраопце» такі цэннік на алкаголь, але прадавец адмовілася аддаць тавар.

Юрыст Іван Райкевіч, каментуючы гэту сітуацыю, адзначае, што ў прынцыпе прадавец абавязаны рэалізаваць тавар па цане, названай на цэнніку.

Але калі пакупнік не атрымае тавар бясплатна і звярнецца з-за гэтага ў суд, то ягоныя шанцы выйграць справу ўсё ж невялікія.

«У гэтым выпадку адсутнічае эканамічная выгада для прадаўца і маецца тэхнічны збой (што прадавец абавязкова засведчыць), інфармацыя аб няправільна названай цане даведзеная да спажыўца. Як паказвае практыка, у такіх выпадках спажыўцу, верагодна, будзе адмоўлена ў задавальненні яго патрабаванняў», — растлумачыў юрыст.

Каментары7

  • a.hto.tam.idze
    06.10.2023
    Нуль рублёў за нуль адзінак тавару. Дзе там памылка?
  • Ізя
    06.10.2023
    Не бачу супярэчнасцяў - цана за 0 шт. 0 рублёў.
  • ЯНКА
    06.10.2023
    • НАЙШЛА КÁСА НА КАМЕНЬ •
    🕵 Што за абы-што?! Расейскамоўны «ОнлайнерьЪ» ня здольны чытаць на сваей роднай моўцы? На цэньніку (з рэклямных мэтаў) праваруч найвыразьнейша ж напісана: «Цена за 0 шт 0р 00к». Дык хай бы прадавіца адсыпала іхняму манкурту «прафторубу» нуль штук цэлую валізішчу. І яшчэ дадала б (па — закрэсьлена) у шапку❗

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў3

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць