Электрастанцыя сектара Газа спыніла працу каля 15:00. Такім чынам, сектар застаўся без электразабеспячэння, за выключэннем прыватных генератараў.

Электрастанцыя ў Газе. Фота: Khalil Hamra / AP
На наступны дзень пасля ўварвання тэрарыстаў ХАМАС з сектара Газа ў ізраільскія населеныя пункты міністр энергетыкі Ісраэль Кац распарадзіўся спыніць электразабеспячэнне сектара ад ізраільскай электрасеткі. Яна забяспечвала дзве траціны патрэбаў сектара ў электраэнергіі, паведамляе news.co.il.
Адзіная электрастанцыя Газы працуе на дызельным паліве, і яе кіраўніцтва папярэджвала, што запасы паліва заканчваюцца.
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары