Здарэнні44

У аэрапорце Вільні злавілі грамадзяніна Латвіі з дзвюма валізкамі беларускай кантрабанды

Маўляў, вёз цыгарэты сабе, каб танней было паліць.

Фота: старонка літоўскай мытні ў фэйсбуку

Паводле інфармацыі Дзяржаўнай мытнай службы Літвы, на мінулым тыдні ў аэрапорце Вільні быў затрыманы грамадзянін Латвіі, які падазраецца ў кантрабандзе, піша Delfi.lt.

У латвійца, які перасякаў мяжу па «зялёным» калідоры і прыбыў з Беларусі праз Турцыю і Нямеччыну, мытнікі спыталі, ці не мае ён з сабой нічога забароненага. Пасажыр адказаў, што ў яго багажы няма забароненых прадметаў. Аднак падчас праверкі багажу пры дапамозе сканера мытнікі канстатавалі, што дзве вялікія валізкі набітыя цыгарэтамі.

Фота: старонка літоўскай мытні ў фэйсбуку

Падчас дэталёвага надгляду ў валізках было выяўлена 2578 пачкаў цыгарэт NZ Black Power і Parliament Aqua Blue з беларускай маркіроўкай. Кошт кантрабандных цыгарэт (уключаючы падаткі) складае 10 678 еўра. Латвіец, які назваўся беспрацоўным, прызнаўся, што перавозіў цыгарэты для сябе, «паліць было танней».

Мытня пачала дасудовае расследаванне, парушальнік быў дапытаны, а затым адпушчаны, атрымаўшы ў якасці меры стрымання падпіску аб нявыездзе.

Каментары4

  • *
    16.10.2023
    На закупы ездзіў )))
  • Вероятный
    16.10.2023
    Бач ты, не "латыш", і нават не "латвіец". Можаце, калі хочаце! 
  • бачу сімвалы
    16.10.2023
    Вероятный, а як трэба, латвіянін?

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць