Больш за 500 чалавек эвакуіравалі з мінскай школы. Загарэўся электрашчыток
У мінскай школе №142 па вул.Шабаны, 15 адбылося кароткае замыканне ў электрашчыце. Эвакуіраваны больш за 500 чалавек, піша БЕЛТА.

Фота: yandex.by/maps
Узгаранне патушыў настаўнік фізкультуры парашковым вогнетушыцелем. Пацярпелых няма.
Пасля спрацоўкі сістэмы абвесткі з будынка эвакуіраваны 528 чалавек, з іх 475 навучэнцаў.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары