Здарэнні22

Юная беларуска цудам выжыла ў жудасным ДТЗ у Стаўрапальскім краі

Кіроўца маршрутнай «Газэлі» не прапусціў сустрэчны самазвал КАМАЗ і ўрэзаўся ў яго. Загінулі восем чалавек.

Фота: МНС Расіі

Беларуска пацярпела ў ДТЗ з удзелам маршруткі і грузавога аўтамабіля ў Стаўрапальскім краі, піша «Спутнік».

Аварыя адбылася напярэдадні на аўтадарозе Новапаўлаўск — Зольская — Пяцігорск паблізу пасёлка Пяцігорскі — кіроўца маршрутнай «Газэлі» не прапусціў сустрэчны самазвал КАМАЗ і ўрэзаўся ў яго.

У момант ДТЗ у маршрутцы знаходзіліся, акрамя кіроўцы, дзевяць пасажыраў.

Аварыя забрала жыцці васьмі чалавек — кіроўцы маршруткі і сямі пасажыраў.

«Сярод пацярпелых — грамадзянка Беларусі 2004 года нараджэння, дастаўленая ў гарадскую клінічную бальніцу Пяцігорска са множнымі траўмамі ў цяжкім стане», — распавялі ў пасольстве.

Дыпламаты адзначылі, што пацярпелай аказваецца неабходная дапамога. У пастаянным кантакце са сваякамі беларускі і медыкамі знаходзіцца аддзяленне пасольства ў Растове-на-Доне.

Каментары2

  • Anatol Starkou
    09.01.2024
    Як казаў выбітны расійскі жартаўнік Петрасян А.В. "Гэта вам не шуткі - пракаціцца на маршрутке"
  • расея
    09.01.2024
    забівае

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму многія людзі не любяць есці насякомых: ДНК дала адказ, які сягае на 9000 гадоў у мінулае4

Вогненны матч за трэцяе месца: каманды забілі дзесяць мячоў11

Зяленскі правёў кансультацыі з камандзірамі карпусоў і доўга размаўляў з Фёдаравым. Фёдараў: Дыялог ёсць, веру, што ўсё ўдасца1

У 100 гадоў памерла дачка жанчыны, якая нібыта вышыла арнамент для сцяга БССР. А бацька яе загінуў падчас сталінскіх рэпрэсій2

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства10

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць