Кіно22

Працадзень Пятра Мамонава каштуе 10 тысяч даляраў

Да 20-гадовага юбілею з дня смерці Цоя казахска-расійскі рэжысёр Рашыд Нугманаў надумаў зняць рымэйк фільма «Іголка».

Пётр Мамонаў, расійскі рок-музыка і актор, які ўчора выступаў у Мінску з сольнай праграмай «Даўнавата мы цябе не бачылі» распавёў журналістам, колькі ён атрымаў за здымкі ў рымэйку культавага фільма «Іголка».

«За адзін дзень здымак у рымэйку стужкі «Іголка», які цяпер здымаецца, рэжысёр Рашыд Нугманаў, заплаціў мне 10 тысячаў даляраў», — сказаў Пётр Мамонаў, пасля таго, як на сцэне мінскай КаЗы прапяяў хіты гурту «Звуки Му», паказаў перфоманс, і прачытаў уласнасачынённыя вершасказы «Закаручкі».

«Іголка» — адна з першых у савецкім кінематографе стужак, якая засяродзілася на з'яве наркаманіі ў СССР. У ролі хлопца, які спрабуе зняць з іголкі сваю сяброўку, зняўся рок-спявак Віктар Цой. Пётр Мамонаў у гэтым фільме атрымаў эпізадычную, але яскрава выкананую ролю эксцэнтрычнага лекара, пастаўшчыка наркотыкаў.

Да 20-гадовага юбілею з дня смерці вакаліста «Кино» казахска-расійскі рэжысёр Рашыд Нугманаў надумаў выбудаваць сваю ўласную сцяну Цоя, і ў жніўні 2010 году мае прэзентаваць публіцы рэмікс «Іголка».

«Вялізная колькасць людзей кажа, што выправілася ў кінатэатры, каб паглядзець на «Іголку», — сказаў Рашыд Нугманаў у інтэрв'ю расійскай рэдакцыі часопіса Rolling Stone. — Тут мне і ўроілася ў галаву ідэя зрабіць рэмікс. Аснову складае старая стужка, якую я пераманцірую, плюс старыя матэрыялы з Цоем, новыя эпізоды з Башыравым і Мамонавым, а таксама ўсялякія стыльныя дамалёўкі».

Пётр Мамонаў - выбітны прадстаўнік расійскага інтэлектуальнага року, адзін з заснавальнікаў гурту «Звуки Му».
Культурны герой перабудовачнай смуты: узгадаем роль запойнага саксафаніста ў «Таксі-блюзе» Паўла Лунгіна. І вось цяпер выканаўца няпростай ролі Івана Жахлівага ў гістарычнай драме «Цар», дзе ягоным партнёрам па здымках быў Алег Янкоўскі.

Каментары2

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць