Меркаванні88

Пуцін можа мабілізаваць на вайну Узброеныя сілы Беларусі — Фрыдман

Палітычны аналітык распавёў пра дылему, якая стаіць сёння перад Пуціным. Чым яна пагражае беларусам?

Беларускія салдаты. Фота: Міністэрства абароны Беларусі

Сваім бачаннем сітуацыі ён падзяліўся з нямецкі выданнем Frankfurter Allgemeine Zeitung, перадае выданне UDF.name.

«У распараджэнне Frankfurter Allgemeine Zeitung патрапілі аналітычныя ацэнкі экспертаў «заходніх спецслужбаў», якія прадракаюць Украіне ў 2024 годзе далейшую страту тэрыторый. Падкрэсліваецца, што УСУ тактычна адступаюць, захоўваючы жыцці вайскоўцаў. Расія такім чынам будзе прасоўвацца ўсё глыбей і глыбей, але прарыў фронту і сур'ёзныя стратэгічныя поспехі не чакаюцца.

Гэтыя ацэнкі супадаюць з інфармацыяй з «расійскіх крыніц», якія днямі апублікавалі Financial Times і Reuters.

З іх вынікае, што перад Пуціным стаіць дылема: з тымі сіламі, якія ў яго ёсць на гэты момант, ён можа павольна прасоўвацца ва Украіне, але не дасягне сваіх канчатковых мэтаў. Для гэтага неабходная мабілізацыя, якую Financial Times чакае да канца 2024 года і якая можа абярнуцца дадатковымі турбуленцыямі, якіх расійскія ўлады, паводле інфармацыі Reuters, хацелі б хутчэй пазбегнуць.

Удалы момант для мабілізацыі расійскія ўлады ўжо выпусцілі: гэта доўгія месяцы, калі ва Украіну не паступала амерыканская вайсковая дапамога. Але тады ў Пуціна на парадку дня былі «выбары» і бударажыць насельніцтва мабілізацыяй было не з рукі.

Калі Крэмль і пойдзе ў выніку на мабілізацыю, то дзейнічаць будзе напэўна вельмі асцярожна. І ў гэтым выпадку адным з рэсурсаў, які падпадзе пад «мабілізацыю», цалкам могуць стаць Узброеныя сілы Беларусі», — мяркуе палітычны аналітык.

Каментары8

  • *
    25.05.2024
    Да калі ласка. Калі ім таго хочацца - зямлі на Ўкраіне хапае
  • Нейкі сюр
    25.05.2024
    *, хапае для чаго? Хлопцаў-украінцаў хаваць? Адно добра, што вы з Фрыданам аднолькава херню нясеце. 
  • Пражыць у Беларусi I нiчога ня ведаць пра яе, трэба мець талант!
    25.05.2024
    Ага, ужо бягуць, валасы назад, няма дурных памiраць за старых фашыстскiх шызафрэнiкау,ю. Фрыдман нячога ня ведае аб Беларусi, як i Шрайбан.
    Аналiтыкi у косках, лiшьбы хайпануць на беларускай тэме.

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць