Грамадства

У Брэсце судзяць журналістку Алену Цімашчук: за дыскрэдытацыю, распальванне варожасці і па «экстрэмісцкім» артыкуле

Што стала прычынай для крымінальнага пераследу журналісткі — пакуль дакладна невядома.

У раскладзе Брэсцкага абласнога суда на 31 траўня быў пазначаны судовы працэс над Аленай Цімашчук. Яе абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1КК), распальванні варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК) і ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні (ч. 3 арт. 361-1 КК), піша БАЖ.

Імя, прозвішча і імя па бацьку абвінавачанай цалкам супадаюць з данымі мясцовай журналісткі, якая працавала ў дзяржаўнай газеце «Брестский вестник» і тэлерадыёкампаніі «Брэст».

Таксама раней Алена Цімашчук як фрылансер супрацоўнічала з рэгіянальнымі выданнямі «Вечерний Брест», «Брестский курьер», «Брестская газета», інтэрнэт-выданнем «Виртуальный Брест», а таксама з «Брестским зелёным парталам».

Як адзначаюць мясцовыя журналісты, Алена Цімашчук падчас супрацы з незалежнымі выданнямі не рыхтавала публікацый на палітычныя тэмы. Часам яна рабіла рэкламныя артыкулы і пісала на тэмы псіхалогіі, бо мае вышэйшую адукацыю па гэтай спецыяльнасці.

Што стала прычынай для крымінальнага пераследу журналісткі — пакуль дакладна невядома.

Весці працэс даручылі суддзю Дзмітрыю Карасінскаму. Да прызначэння ў лістападзе 2023 года ў Брэсцкі абласны суд Карасінскі ўзначальваў суд Столінскага раёна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць