Грамадства9797

Літоўскі беларусафоб назваў Пазняка «нацыстам» і пратэстуе супраць яго выступу ў Вільні

Літоўскі журналіст Альгіс Раманаўскас апошнім часам упадабаў змаганне з «беларускай пагрозай». Раней ён называў беларусаў «біямасай» і адмаўляў існаванне беларускай нацыі, а гэтым разам пад ягоны прыцэл трапіў Зянон Пазняк, які 15 чэрвеня збіраецца правесці сустрэчу з беларусамі ў Вільні.

Зянон Пазняк на святкаванні 105-годдзя абвяшчэння БНР у Варшаве. Фота: Павел Хадзінскі

Пабачыўшы ў фэйсбуку анонс сустрэчы Пазняка, які выставіў актывіст Ілля Міронаў, Раманаўскас напісаў пост, у якім прадставіў беларускага палітыка «нацыстам» і параўнаў яго чамусьці з Уладзімірам Жырыноўскім:

«Літоўская дзяржава прымае на сваёй тэрыторыі адкрыта антылітоўскага беларускага нацыста, як адкрытым тэкстам ставіць пад пытанне тэрытарыяльнае адзінства Літоўскай Рэспублікі. 

Гэты чалавек — такі самы, як Жырыноўскі. Пазняк нацыст, мярзотнік. Ці можна што-небудзь зрабіць, каб нацыст не трапіў у нашу краіну, ці прынамсі ў тое месца, дзе збіраецца вярзці сваю антылітоўскую туфту?»

Сустрэча, якая трывожыць літоўскага беларусафоба, мае адбыцца 15 чэрвеня ў 15:00 у віленскім Доме нацыянальных аб'яднанняў на вуліцы Раўгіклас (Raugyklos), 25. На гэтай сустрэчы Зянон Пазняк разам са сваім найбліжэйшым паплечнікам Паўлам Вусавым, як анансуецца, «выступяць з выкладам праграмы будаўніцтва будучай вольнай Беларусі ў кантэксце перспектывы новай Усходняй Еўропы».

Каментары97

  • Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць
    13.06.2024
    Зянон Пазьняк - чалавек, які прывёў Беларусь да Незалежнасці.
  • Дзякуй Пазьняку за Незалежнасць
    13.06.2024
    Зянон Пазьняк - чалавек, які дапамог Літве ў 1990я справіцца з правакацыяй камуністаў. Калі камуністы хацелі адабраць у Літвы Вільнюс.
  • Раманаўскас хлусіць
    13.06.2024
    Зянон Пазьняк ніколі не ставіў пад пытанне тэрытарыяльнае адзінства Літоўскай Рэспублікі.
    У праграме партыі Пазьняка ясна напісана, што яны прытрымліваюцца Хельсінкскіх пагадненняў аб непарушнасці межаў краін.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць