Свет

У польскіх следчых можа быць ДНК чалавека, які смяротна параніў памежніка на мяжы з Беларуссю

Следчыя, верагодна, атрымалі адбіткі пальцаў і ўзоры ДНК чалавека, які напрыканцы мая смяротна параніў польскага памежніка на мяжы з Беларуссю, перадае RMF FM.

Параненаму вайскоўцу аказваюць дапамогу пасля нападзення

Як піша выданне, эксперты здолелі прааналізаваць некаторыя сляды (у тым ліку біялагічныя), што засталіся на нажы забойцы 21-гадовага Матэвуша Сітака.

Пакуль яшчэ нельга сказаць абсалютна дакладна, каму яны належаць, але існуе высокая верагоднасць, што гэта адбіткі пальцаў і ўзоры ДНК менавіта нападніка.

Высновы экспертаў перададзеныя ў пракуратуру. Пракуратура афіцыйна адмаўляецца каментаваць вынікі экспертызы, толькі пацвярджае, што яны атрыманыя. Таксама паведамляецца, што будуць прызначаныя новыя даследаванні. Паводле інфармацыі выдання, атрыманыя вынікі экспертызы менавіта нажа, а не дрэўка, да якога ён быў прыкручаны.

28 мая на беларуска-польскай мяжы невядомы ўдарыў польскага салдата Матэвуша Сітака праз агароджу нажом, прывязаным да палкі. 6 чэрвеня вайсковец памёр.

Польскі бок нібыта мае фатаздымак мужчыны, які нанёс гэта смяротнае раненне. Выяву ўдалося атрымаць дзякуючы камерам відэаназірання на мачтах на мяжы. 

На відэа бачны злачынец, хаця фатаграфія размытая. Пасля праходжання спецыялізаванай апрацоўкі стане зразумела, наколькі выразнай будзе выява яго твару. 

«У нападніка асмуглая скура, што можа азначаць, што ён не афіцэр беларускіх службаў, а адзін з мігрантаў, якія знаходзяцца на беларускім баку», — расказаў журналістам чалавек, знаёмы з гэтым запісам. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года46

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць