Спорт77

Алімпіяду-2024 у Беларусі не пакажуць

Белтэлерадыёкампанія азнаёміла карыстальнікаў сваіх каналаў з праграмай на наступны тыдзень. Трансляцый Алімпіяды няма.

Фота: Olympics.com

З праграмы вынікае, што беларускія гледачы па дзяржаўным тэлебачанні не змогуць убачыць трансляцыі Алімпіяды ў Парыжы-2024. Спаборніцкая праграма стартуе ў суботу, 27 ліпеня, а днём раней, у пятніцу, пройдзе цырымонія адкрыцця Гульняў.

У сетцы вяшчання «Беларусь 1» і «Беларусь 5» падзеі Алімпійскіх гульняў не значацца, піша Smartpress.by.

Адпаведна, для прагляду трансляцый спатрэбіцца шукаць іншыя крыніцы. Прычым і не ў Расіі. Раней было абвешчана, што ў суседняй краіне таксама не збіраюцца паказваць галоўныя гульні чатырохгоддзя.

Раней стала вядома, што Міжнародны алімпійскі камітэт не ўключыў Беларусь і Расію ў лік еўрапейскіх вяшчальнікаў. Медыяправы на паказ гульняў на тэрыторыі еўрапейскіх краін атрымалі Еўрапейскі вяшчальны саюз і кампанія Warner Bros. Discovery.

Апошні раз у Беларусі не паказвалі Алімпіяду ў 1984 годзе, калі СССР і краіны сацлагеру (апроч Румыніі) байкатавалі Летнюю Алімпіяду ў Лос-Анджэлесе.

Па апошніх звестках, узяць удзел у Парыжы-2024 змогуць толькі 16 беларускіх спартоўцаў (у Токіа-2021 было 106 атлетаў і гэта тады быў мінімум). Аднак канчатковае рашэнне за Міжнародным алімпійскім камітэтам, які правядзе выніковае пасяджэнне 20 ліпеня.

Каментары7

  • Ганьба
    16.07.2024
    Нічога, будзе Александрыяда! Грыша галоўны каментатар, Гайдукевіча - на мятанне кап'я, Бондарава / Тур - барацьба.
  • Імя
    16.07.2024
    У канцлагеры без зменаў
  • Hund
    16.07.2024
    Праз спадарожнік праз адкрытыя нямецкія каналы Daserste.de і Zdf.de. Таксама ўключацце нямецкі Vpn і праз гэтыя ж каналы ўся алімпіяда даступная.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць