Мігранты на беларуска-польскай мяжы закідалі камянямі польскіх памежнікаў і пашкодзілі аўто
Памежная служба Польшчы зафіксавала трохразовы рост спробаў незаконнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі.

За апошнія суткі зафіксавана больш за 90 спробаў нелегальнага пранікнення ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі. Гэта азначае трохразовы рост у параўнанні з 29 ліпеня, калі было зафіксавана 30 такіх спробаў.
За мінулы тыдзень аналагічная колькасць інцыдэнтаў адбылася ў мінулы чацвер, калі службы зарэгістравалі 80 выпадкаў спробаў пранікнення на тэрыторыю Польшчы, піша Polsat. Мігранты паводзяць сябе агрэсіўна пры сустрэчы з польскімі патрулямі.
Напярэдадні група мігрантаў закідала афіцэраў Памежнай службы камянямі і пашкодзіла службовы аўтамабіль.
Аналагічны выпадак адбыўся на мінулым тыдні, калі мігранты камянямі разбілі акно ў машыне памежнай службы.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары
Троянский конь, которого хотят впустить леваки