Грамадства1212

Качанава: Моладзі трэба больш распавядаць пра герояў сучаснасці

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што адчувае гонар за тое, што такія героі ёсць у наш час.

«Мы павінны больш паказваць нашых сучаснікаў, якімі ганарыцца краіна. Пра гэта кажа моладзь. Калі я сустракалася са школьнікамі, яны казалі, што трэба паказваць у тым ліку і цяперашнія рэаліі, а не толькі подзвігі Вялікай Айчыннай вайны. Я ім патлумачыла, чаму мы шмат гаворым пра тую вайну, таму што гэта была страшная трагедыя ў нашым жыцці. Але я згодна, што нам трэба больш паказваць тых людзей (якімі мы можам ганарыцца). Яны ж ёсць, — адзначыла спікер на пасяджэнні экспертнай рады. — Успомніце пра Рому Кагадоўскага, які выратаваў з агню свайго брата, як мы ўсёй краінай маліліся, каб ён выжыў. Гэта ж герой! Іншае б дзіця спалохалася, а ён — не. Такіх людзей трэба паказваць. Гэта ўжо сучасная гісторыя».

Наталля Качанава падкрэсліла, што адчувае гонар за тое, што такія героі ёсць у наш час.

«У Полацкім кадэцкім вучылішчы ўсталявалі помнік Мікіту Куканенку. Вядома, гэты подзвіг дарагога варты. Але ў нас ёсць і жывыя героі. І пра іх таксама трэба гаварыць», — дапоўніла старшыня Савета Рэспублікі.

Наталля Качанава падкрэсліла, што адчувае гонар за тое, што такія героі ёсць у наш час, не ўдакладніўшы, каго яна мае на ўвазе.

Каментары12

  • Памятаем!
    09.08.2024
    Успомнiце Рому Бандарэнка i Мiкiту Крыўцова!
  • Ёсік
    09.08.2024
    У гэтай кабеты адзін герой - найдаражэнькі аляксандр рыгоравіч. Доўбня. Нашыя Героі, хто аб Беларусі думае, аб гісторыі, мове, а не аб сваіх ср.ках у драздах.
  • Алек. Ру
    09.08.2024
    Ведаючы пра недалëкасць розуму галоу́каналізатаркі і ейную аргазмаванасць ад цыгана галоу́нага героя з яе пункту гледжання мы ведаем. Толькі як быць з моладззю?

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць