Свет88

З'явіўся спіс краін, якіх Расія лічыла патэнцыйнымі цэлямі для ядзернага ўдару. Там ёсць і Кітай, і Іран

На сакрэтных картах патэнцыйных цэляў расійскага флоту для нанясення ядзерных удараў, якія атрымала выданне Financial Times, пазначаныя буйныя гарады і аб'екты многіх краін.

Ракетныя выпрабаванні расійскага флоту ў Японскім моры. Фота: Мінабароны Расіі / AP Photo

Паводле сакрэтных дакументаў Мінабароны Расіі за 2008-2014 гады, расійскі флот адпрацоўваў нанясенне ракетна-ядзерных удараў па буйных гарадах і аб'ектах краін НАТА на выпадак паўнамаштабнай вайны з Захадам.

Але ў спісе для патэнцыйных удараў, акрамя дзяржаў НАТА, ёсць і цяперашнія саюзнікі Крамля, паведамляе выданне Financial Times.

Так, на закрытых прэзентатыўных картах для афіцэрскага складу Расіі, якія крыніцы Financial Times называюць «няпоўнымі», у якасці цэляў сярод празаходніх краін абраныя Эстонія, Нарвегія, Германія, Францыя, Вялікабрытанія, Румынія, Балгарыя, Турцыя і Японія.

Акрамя іх, як бачна на карце, Крэмль таксама пазначыў гарады і вайсковыя аб'екты саюзных Ірана, Кітая і Паўночнай Карэі. Ёсць у спісе і Азербайджан.

Закрытыя прэзентатыўныя карты для афіцэрскага складу Расіі за 2008-2014 гады, на якіх пазначаныя патэнцыйныя цэлі для ядзернага ўдару з дадатковымі каментарамі ад журналістаў Financial Times. Крыніца: Financial Times

Financial Times адзначае, што ў закрытых расійскіх дакументах гаворыцца пра перавагі прымянення ядзернай зброі на ранняй стадыі канфлікту з вышэйпералічанымі краінамі. Таксама ў іх акцэнтуецца ўвага на магчымасць расійскіх караблёў несці ядзерную зброю.

«Высокая манеўранасць флоту дазваляе наносіць раптоўныя і масіраваныя ўдары з розных напрамкаў», — напісана ў адным з дакументаў.

Галоўным прыярытэтам у выпадку канфлікту з НАТА ў дакументах названа «паслабленне ваеннага і эканамічнага патэнцыялу праціўніка». Аналітыкі, на якіх спасылаецца Financial Times лічаць, што гэта азначае нанясенне ядзерных удараў па аб'ектах грамадзянскай і крытычнай інфраструктуры.

Таксама ў злітай прэзентацыі згадваецца варыянт «дэманстрацыйнага ўдару» — падрыву ядзернай зброі ў аддаленым раёне для застрашвання заходніх краін. Такі ўдар, як гаворыцца ў дакументах, павінен прадэманстраваць «наяўнасць і гатоўнасць да ўжывання высокадакладнай нестратэгічнай ядзернай зброі» і «намер прымяніць ядзерную зброю».

Каментары8

  • Шлепок Вагнерок
    13.08.2024
    Типок Вагнерок, только конец короткий как "три дня и будем в Киеве"
  • Лапата
    13.08.2024
    Типок Вагнерок, з сарцірамі і какошнікамі і пенсіяй па 150$?
  • Ёсік
    13.08.2024
    А што гэта за мір такі? Дзірка ў падлозе прыбіральні, лапух замест паперы і можам паўтарыць?

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць