Грамадства3434

Ціханоўская не выключыла пратэстаў пасля смерці Лукашэнкі і адказала, ці будуць «вешаць на слупах» яго паплечнікаў

Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская не выключыла пратэстаў у Беларусі ў выпадку смерці Аляксандра Лукашэнкі і спробы прызначыць ягонага пераемніка, піша «Позірк» са спасылкаю на DW. 

«Сцэнарыяў можа быць шмат, — адзначыла яна ў інтэрв'ю DW. — Можа быць, нейкі вайсковец абвесціць сябе [прэзідэнтам]. Палітычная сітуацыя ў краіне можа змяніцца толькі шляхам сумленных і свабодных выбараў, калі палітвязні будуць вызваленыя. Сярод іх шмат лідараў, якіх беларусы жадаюць бачыць сваім прэзідэнтам».

Ціханоўская таксама лічыць, што рэжым «менш кансалідаваны, чым гэта можа здацца».

«Можа здацца, што ўсе [чыноўнікі] лаяльныя, але сістэма выбудавана на страху, і людзі хочуць пазбавіцца гэтага страху. І ў асноўным у рэгіёнах кіруюць тэхнакраты, якія ў момант пераменаў будуць казаць, што заўсёды былі за дэмакратычную Беларусь. Калі б была сітуацыя, падобная, як у Расіі з Прыгожыным, ніхто б не рушыў абараняць уладу», — упэўнена Ціханоўская.

Таксама дэмлідар выказала меркаванне наконт наратыву прапаганды аб тым, што ў выпадку змены ўлады ў Беларусі над тымі, хто працаваў з Лукашэнкам, пачнецца расправа, «перавешаюць на слупах».

«Панясуць пакаранне тыя, хто ўчыняў цяжкія злачынствы ў дачыненні да беларусаў, паколькі павінна быць прававая дзяржава», — сказала палітык.

Наконт астатніх яна заявіла: «Нам усім жыць у адной краіне і працаваць у гэтай краіне на яе карысць. Таму ўсе будуць патрэбны».

Яна ўпэўнена, што выхадам з крызісу можа стаць з'яўленне з боку ўлады чалавека, які прапануе дамаўляцца. Пад гэтым Ціханоўская разумее вызваленне палітвязняў і пачатак расследавання злачынстваў рэжыму.

Аб сваім мандаце, пра які ідуць спрэчкі ў дэмакратычным руху, палітык заявіла, што ён «не абумоўлены часам, а абумоўлены мэтай», пад якой яна разумее правядзенне дэмакратычных выбараў прэзідэнта краіны.

Ціханоўская адзначыла, што цяпер яе задача — «заразіць Беларуссю» новых лідараў, якія з'яўляюцца ў краінах ЕС; яна імкнецца растлумачыць, што дэмакратычная Беларусь важная для бяспекі Еўропы, што Беларусь і рэжым, які ў ёй усталяваўся, — гэта не адно і тое ж.

Каментары34

  • Дядька
    14.08.2024
    Тебе там не жить, тетка. Будешь скитацца вместе со своими лузерами- подчиненными.
  • Дарадца па працы з NDA
    14.08.2024
    Не дэмакратычны лідар, а Нацыянальная лідарка Прэзідэнт-элект Святлана Ціханоўская. Трэба паважаць выбар народа і непарушную легітымнасць!
  • Васіль
    14.08.2024
    Зараз цяжка нешта прадказаць. Нянавісць да лукашысцкіх карнікаў усіх гатункаў вельмі моцная, асабліва ды тых, хто запэцкаўся ў катаваннях і крыві. Але пакуль што яе магчыма абраміць выракамі сумленных судоў. Але калі лукашысты зноў пачнуць стралаць - то тады з імі ніхто ўжо цырымоніцца ня будзе. Калі падчас рэвалюцыі ў Румыніі жаўнеры Чаўшэску пачалі стралаць у натоўп - іх проста парвалі на месцы.

Цяпер чытаюць

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп3

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Усе навіны →
Усе навіны

Дзесяць гадоў таму дзве пары маладажонаў выпадкова сустрэліся на мосце ў Ваўкавыску. А цяпер знайшлі адны адных у сацсетках3

Вінаградаў: У турме выкідваць нельга наогул нічога1

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?6

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?8

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп3

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць